АМАП (Беларусь)

падраздзяленне МУС Беларусі
(Пасля перасылкі з АМАП)

АМАП (Атрад міліцыі асобага прызначэння; руск.: Отряд милиции особого назначения, ОМОН) — спецыяльнае падраздзяленне міліцыі палка Патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое прыцягваецца для рашэння задач забеспячэння правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, задушэнні масавых беспарадкаў, аховы аб’ектаў, таксама адной з задач АМАПа з’яўляецца забеспячэнне сілавой падтрымкі органаў следства, унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі.

АМАП
Краіна
Падпарадкаванне рэжым Лукашэнкі
Уваходзіць у Міліцыя Рэспублікi Беларусь
Тып воінскае фарміраванне
Удзел у

У сучаснай Беларусі АМАП часта выкарыстоўваюць як інструмент рэпрэсій[1]. У лістападзе 2020 года Святлана Ціханоўская абвясціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнання структур ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі з учыненымі імі злачынствамі ў час задушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[2].

Гісторыя спецпадраздзялення

правіць

Першае падраздзяленне было створана ў Мінску ў 1988 годзе, а ў абласных цэнтрах былі ўтвораны роты і ўзводы АМАПа.

 
Праспект Незалежнасці ў Мінску, перакрыты АМАП, 25 сакавіка 2017 г.

Ва УУС Мінска з лютага 1995 года таксама пачаў дзейнічаць атрад міліцыі асобага прызначэння, які дыслакаваўся ў Мачулішчах. Узімку 2002 года, з улікам набліжанасці да сталіцы, рэгіянальны АМАП быў перададзены ў падраздзяленне ГУУС Мінгарвыканкама.

Але праз тое, што ў Мінскай вобласці праводзіцца вялікая колькасць масавых мерапрыемстваў, забеспячэнне правапарадку на дзевяць гадоў стала абавязкам асабовага склада тэрытарыяльных падраздзяленняў унутраных спраў — участковых інспектараў, аператыўнікаў, супрацоўнікаў іншых службаў. 17 студзеня 2011 года быў падпісаны загад аб стварэнні падраздзялення АМАП Мінаблвыканкама. Камандзірам атрада прызначылі Мікалая Максімовіча.

На запыт «Радыё Свабода» ў 2014 годзе пасля публікацыі сайту газеты «Салідарнасць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Беркуту», прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не каментуе нізкаякасныя сачыненні на вольную тэму, размешчаныя ў інтэрнэце»[3]. Тым не менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Беркута» ў радах АМАПа[4]. Выданне «Новы Час» працягнула журналісцкі цыкл расследаванняў і ў 2021 годзе, выявіла яшчэ больш такіх асоб[5].

Міжнародныя санкцыі

правіць

Супрацоўнікі АМАП неаднаразова траплялі пад міжнародныя санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 года Еўрапейскі Саюз унёс у Чорны спіс Еўрасаюза Дзмітрыя Балабу, Леаніда Жураўскага, Міхаіла Дамарнацкага, Максіма Міховіча — камандзіраў адпаведна мінскага, віцебскага, гомельскага і брэсцкага АМАП[6]. Гэтыя ж супрацоўнікі былі ўключаныя ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі[7], Канады[8] і Швейцарыі[9]. ЗША ўнеслі Дзмітрыя Балабу ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб 2 кастрычніка[10], а 23 снежня пад амерыканскія санкцыі трапіў і мінскі АМАП[11].

Патрабаванні да кандыдатаў

правіць
 
АМАП затрымлівае ўдзельнікаў «несанкцыяванага» мерапрыемства на Дзень Волі, 2017 год.

Атрад камплектуецца з ліку супрацоўнікаў МУС, КДБ, ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама асоб, звольненых у запас з узброеных сіл, унутраных войскаў МУС і пагранічныя службы. Прыём на службу ў атрад міліцыі асобага прызначэння ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • узрост да 25 гадоў;
  • наяўнасць поўнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі ;
  • добрая фізічная падрыхтоўка адсутнасць судзімасці і адміністрацыйных спагнанняў у кандыдата і яго блізкіх сваякоў, а таксама звестак у тэрытарыяльных органаў унутраных спраў па месцы жыхарства кандыдата, якія кампраметуюць яго;
  • станоўчыя характарыстыкі кандыдата з усіх месцаў яго службы, вучобы і працы;
  • прыдатнасць па стане здароўя.

Камандзіры

правіць

Аналагі

правіць

Беларусь

правіць

Зноскі

  1. Беларусь: Репрессии на День ВолиHuman Rights Watch
  2. Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі, Радыё Свабода, 20 лістапада 2020 г.
  3. Грузьдзіловіч, Алег. МУС не камэнтуе зьвесткі пра ўладкаваньне беркутаўцаў у АМАП . Беларуская служба Радыё «Свабода» (6 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 7 сакавіка 2021.
  4. Івашын, Дзяніс. Спецрасследаванне: што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка І . Новы Час (2 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2020. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Івашын, Дзяніс (2021-02-26). "Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка III". Новы Час (8 (716)): 6, 19.
  6. Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  7. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  8. Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (15 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  9. Searching for subjects of sanctions
  10. Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (2 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  11. Treasury Sanctions Additional Belarusian Regime Actors for Undermining Democracy (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (23 снежня 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  12. Что за человек возглавил ОМОН(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2020. Праверана 29 верасня 2021.