Юрый Мікалаевіч Падабед
Юрый Мікалаевіч Падабед (нар. 5 сакавіка 1962[3], Слуцк, БССР, СССР) — былы камандзір палка міліцыі адмысловага прызначэння Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Уваходзіць у Чорны спіс Еўрасаюза, спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.
Юрый Мікалаевіч Падабед | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Юрый Мікалаевіч Падабед[1][2] |
Род дзейнасці | ваенны |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1962 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьЮрый Падабед нарадзіўся ў 1962 годзе ў Слуцку. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае палітычнае вучылішча, у 2001 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і справавое адміністраванне». Пяць гадоў служыў у Польшчы, чатыры гады — на Далёкім Усходзе, а таксама ў Літве і Германіі. У 1996 годзе вярнуўся ў Беларусь, камандаваў батальёнам спецпрызначэння МУС. У красавіку 1999 года прызначаны начальнікам штаба мінскага АМАП, праз паўгода стаў камандзірам атрада міліцыі адмысловага прызначэння. У канцы ліпеня 2008 года па ўласным жаданні пакінуў гэтую пасаду па стане здароўя. Падабед так пракаментаваў гэтае рашэнне:
«Я прыняў такое рашэнне сам. Дзе буду працаваць далей, яшчэ не ведаю. У мяне ёсць некаторыя праблемы са здароўем, прычым сур’ёзныя. У мяне з хрыбетнікам праблемы і ціск скача. Нічога дзіўнага: работа нервовая. Яшчэ раз паўтару: рашэнне пра сыход я прыняў сам, на мяне ніхто не ціснуў. Магу сказаць, што жонка толькі задаволеная. Маладым дарогу трэба саступаць, а змена ў мяне больш чым годная».
Яго месца заняў Юрый Караеў. Паводле розных версій, пасля адстаўкі Падабеду прапанавалі працу ў ГУУС, але ён адмовіўся, бо не хацеў працаваць намеснікам Аляксандра Найдзенкі. Такім чынам, Падабед сышоў на пенсію ва ўзросце 46 гадоў.
Пасля сыходу ў сваіх інтэрв’ю Падабед казаў, што можа паспрабаваць сябе ў іншай якасці на нейкім прадпрыемстве.
З 2009 года ўзначальвае службу бяспекі беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа.
Чыны і званні
правіцьПалкоўнік міліцыі.
Узнагароды
правіцьУ 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў Падабед быў узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені.
Санкцыі ЕС, ЗША
правіцьЯк камандуючы АМАП, які сам прымаў удзел і быў непасрэдна адказны за жорсткія разгоны мірных дэманстрацый і збіванне супрацоўнікамі ўдзельнікаў акцый пратэсту, у прыватнасці, у 2004 і 2008 гадах, Юрый Падабед у 2004 годзе быў занесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[1][3].
Таксама Падабед па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзідэнцкіх выбараў 2006 года з лютага 2007 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за дзеянні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты[4][5].
Сям’я
правіцьЮрый Падабед жанаты другі раз. Мае двух дарослых сыноў ад першага шлюбу і дачку ад другога.
Зноскі
правіць- ↑ а б Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus (англ.). EUR-Lex (15 кастрычніка 2012). Праверана 13 ліпеня 2020.
- ↑ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ↑ а б Sanctions List Search (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША. Праверана 21 ліпеня 2021.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (27 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.