Сярэдняя спецыяльная адукацыя

Сярэ́дняя спецыя́льная адука́цыя — узровень асноўнай адукацыі, накіраваны на развіццё асобы навучэнца, курсанта, атрыманне імі спецыяльнай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, які завяршаецца прысваеннем кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, рабочага з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй[1].

У Беларусі адпаведнае навучанне дае сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова (ССНУ) — каледж (іншыя формы ССНУ, такія як — прафтэхвучылішчы, прафесійныя ліцэі і прафесійна-тэхнічныя каледжы выключаны з заканадаўства ў 2022 г.)[2][3].

Адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэалізуюцца ў 223 установах адукацыі, у тым ліку 9 — прыватнай формы ўласнасці (штогадовы прыём і выпуск — больш за 33 тыс. чалавек, падрыхтоўка ажыццяўляецца па 158 спецыяльнасцях)[4].

Зноскі

Літаратура

правіць