Халадзільнік
Халадзільнік — збудаванне ці апарат для ахалоджвання і захоўвання біялагічных аб'ектаў, медыцынскіх прэпаратаў, харчовых ці іншых скорапсавальных прадуктаў пры тэмпературах, ніжэйшых за тэмпературу навакольнага асяроддзя. Ахалоджванне ажыццяўляецца з дапамогай халадзільнай машыны.
Адрозніваюць халадзільнікі хатнія і прамысловыя. Хатні (бытавы) халадзільнік — шафа (2-3-секцыйная) для кароткачасовага захоўвання і працяглага (да некалькіх сутак) замарожаных харчовых прадуктаў, а таксама для атрымання лёду. Бываюць кампрэсійныя (хладагент), абсарбцыйныя (на сумесі аміяку з вадой і вадародам) і тэрмаэлектрычныя (дзеянне ахаладжальных прыстасаванняў заснавана на з'яве Пельцье). У параўнанні з кампрэсійнымі халадзільнікамі абсарбцыйныя халадзільнікі бясшумныя, больш надзейныя ў эксплуатацыі, але расходуюць больш электраэнергіі. Першыя бытавыя халадзільнікі з'явіліся ў ЗША ў 1910 годзе. Прамысловыя халадзільнікі бываюць вытворчымі (уваходзяць у склад харчовага прадпрыемства) і размеркавальныя (для захоўвання харчовых прадуктаў на прадпрымствах гандлю і грамадскага харчавання). У камерах халадзільніка тэмпература каля 0 °C, для замарожвання −18° — −23 °C, для захоўвання прадуктаў да −18 °C.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).