Факультэт энергетычнага будаўніцтва БНТУ
Факультэт энергетычнага будаўніцтва (ФЭБ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Факультэт энергетычнага будаўніцтва | |
---|---|
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1986 |
Адрас | Мінск, праспект Незалежнасці, 67 |
bntu.by/fes.html |
Гісторыя
правіцьГісторыя факультэта бярэ пачатак ў 1920 годзе з моманту стварэння Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1920 годзе на культурна-тэхнічным факультэце на кафедрах «Гідратэхнічныя і гідрамеліярацыйны работы» і «Гідраўліка» была распачата падрыхтоўка інжынерных кадраў па гідратэхнічнаму будаўніцтву.
Непасрэдна факультэт энергетычнага будаўніцтва БНТУ быў створаны 1 кастрычніка 1986 года. Факультэт аб’яднаў спецыяльнасці і спецыялізацыі, звязаныя з будаўніцтвам і эксплуатацыяй аб’ектаў энергетыкі, воднай гаспадаркі, з выкарыстаннем прыродных, у першую чаргу энергетычных, рэсурсаў.
Склад факультэта
правіцьФакультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
- Англійская мова № 2
- Водазабеспячэнне і водаадвядзенне
- Гідратэхнічнае і энергетычнае будаўніцтва, водны транспарт і гідраўліка
- Фізіка
- Экалогія