Празямлянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Празямля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Проземля.

Празямлянскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Проземля
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 968
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

ГісторыяПравіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Цяпінскі сельсавет у складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цяпіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 6 верасня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дварэцкага сельсавета[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 22 красавіка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Проземля, сельсавет перайменаваны ў Празямлянскі[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пачаевіцкага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Доўжыца і Руць)[3].

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1968 чалавек[4], з іх 91,5 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.