Шчомысліца
Шчо́мысліца[1] (трансліт.: Ščomyslica, руск.: Щомыслица) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Шчомысліцкага сельсавета.
Аграгарадок
Шчомысліца
|
Размешчана на скрыжаванні шашы Р1 з Н9057, за 2 км на паўднёвы захад ад МКАД (М9).
ГісторыяПравіць
З 8 красавіка 1957 года вёска з’яўляецца цэнтрам Шчомысліцкага сельсавета[2].
Плануецца, што вёска і тэрыторыя вакол стане новым жылым мікрараёнам Мінска[3], да ўзвядзення якога прыступяць у 2011 годзе. Раён-новабудоўля будзе разлічаны на 50 тыс. чалавек. У канцы 2013 года планавалася[4] ўвесці ў эксплуатацыю новую станцыю Мінскага метрапалітэна — «Шчомысліца», якая будзе ісці за станцыяй «Малінаўка», але на 1 студзеня 2017 года станцыя яшчэ не была ўведзена ў эксплуатацыю.
Таксама плануецца пабудаваць новы нацыянальны футбольны стадыён на 30 тыс. месцаў з магчымасцю трансфармацыі да 40 тыс. месцаў. Побач са стадыёнам прадугледжваецца пабудаваць Нацыянальны выстаўны цэнтр.
НасельніцтваПравіць
ТранспартПравіць
Маецца чыгуначная станцыя.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Будаўніцтва новых раёнаў Мінска за МКАД пачнецца ў 2011-м // БелаПАН
- ↑ Три станции минского метро откроют во II полугодии 2012 года(руск.) // БЕЛТА
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 500.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх