Міхаіл Іванавіч Бакланаў (12 лютага 1914, Мікалаеўская воласць, Марыупальскі павет, Кацярынаслаўская губерня — 23 студзеня 1990, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].

Міхаіл Іванавіч Бакланаў
руск.: Михаил Иванович Бакланов
Mikhail Baklanau.jpg
Дата нараджэння 12 лютага 1914(1914-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1990(1990-01-23) (75 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Найважнейшыя пабудовы Дзяржаўны мастацкі музей БССР, Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР (1948-50, перабудова), Архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1954)
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Commons-logo.svg Міхаіл Іванавіч Бакланаў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 19361941 гадах вучыўся ў Харкаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. 3 1944 года працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект».

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: рэканструкцыя будынка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР (1948-50), архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1954), Дзяржаўны мастацкі музей БССР, жылыя дамы на вуліцы К. Маркса (1954), на рагу вуліц Захарава і Першамайскай (1958), навучальныя карпусы Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (1960, 1979), медыцынскага інстытута (1966), БДУ (корпус факультэта радыёфізікі і электронікі, 1966, сумесна з Н. Дзяменцьевай) у Мінску, галоўны корпус турысцкай базы (1968) і комплекс дома адпачынку «Сосны» (1975) на возеры Нарач у Мядзельскім раёне[1].

УзнагародыПравіць

За сваю працоўную дзейнасць, удзел у аднаўленні і будаўніцтве г. Мінска Міхаіл Іванавіч Бакланаў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1969 г. яму прысвоена ганаровае званне заслужанага архітэктара Беларусі[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Бакланов Михаил Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 38. — 737 с.
  2. К 95-летию со дня рождения Михаила Ивановича Бакланова (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Бакланаў Міхаіл Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

СпасылкіПравіць