Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры
Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (укр.: Харківський національний університет будівництва й архітектури) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры | |
---|---|
Харківський національний університет будівництва й архітектури | |
Арыгінальная назва | Харківський національний університет будівництва й архітектури |
Міжнародная назва | Kharkiv National University of Construction and Architecture |
Заснаваны | 1930 |
Тып | профільная ВНУ |
Студэнты | 7 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Харкаў |
Сайт | kstuca.kharkov.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1930 годзе на базе будаўнічага факультэта Харкаўскага тэхналагічнага інстытута і архітэктурнага факультэта Харкаўскага мастацкага інстытута створаны Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1994 годзе інстытут стаў універсітэтам. У 2011 годзе Указам Прэзідэнта Украіны універсітэту прысвоены статус нацыянальнага.
Структура
правіць- Архітэктурны факультэт
- Будаўнічы факультэт
- Механіка-тэхналагічны факультэт
- Факультэт эканомікі і менеджменту
- Санітарна-тэхнічны факльтэт
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка ўніверсітэта Архівавана 7 лютага 2021.
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286