Помнік Язэпу Драздовічу (Мінск)
«Вечны вандроўнік» — бронзавы помнік выдатнаму беларускаму мастаку і краязнаўцу Язэпу Драздовічу ў Мінску. Адкрыты 6 жніўня 1993 года ў Траецкім прадмесці, на рагу вуліцы Максіма Багдановіча і Траецкай набярэжнай, каля Свіслачы[1][2].
Помнік | |
Помнік Язэпу Драздовічу | |
---|---|
| |
53°54′27″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Скульптар | Ігар Голубеў |
Архітэктар | В. Марухін |
Дата заснавання | 1993 |
Дата пабудовы | 1993 год |
Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар Ігар Голубеў, для якога ён быў дыпломнай працай, і архітэктар В. Марухін[1]. Адлітая скульптурная кампазіцыя некалькі гадоў не магла знайсці свайго месца ў горадзе. Дзякуючы значным намаганням грамадскасці, яе ўрэшце было вырашана паставіць у Траецкім прадмесце, паблізу тых мясцін, дзе мастак любіў блукаць, аглядаючы краявіды старога Менска, і вышэйшай жаночай школы на Траецкай гары, дзе ён выкладаў маляванне[1].
Апісанне
правіцьАдносна невялікая па памеры скульптурная кампазіцыя, што адлюстроўвае Драздовіча, уяўляе сабою бронзавую фігуру самога мастака, які ідзе па дарозе ў сціплай сялянскай вопратцы з кіем у руцэ і з перакінутым цераз плячо мальбертам[2]. Яго постаць укрывае дрэва-мроя, у кроне якога грувасцяцца сілуэты вежаў беларускіх замкаў і храмаў побач з яго касмічнымі летуценнямі. Маладому скульптару ўдалося перадаць не толькі партрэтнае падабенства, але і высокі ідэалізм, чысціню душы, свядомую самаахвярнасць мастака. Вельмі не простымі для скульптуры сродкамі раскрыты ўласцівая для творчасці Драздовіча суіснаванне рэальнага свету і свету фантазіі, яго невычэрпная любоў да роднага краю і жыццё паводле законаў Хрыста[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Тамара Габрусь. Творы манументальнага мастацтва ў гістарычным цэнтры Менска
- ↑ а б «Помнік Язэпу Драздовічу» Архівавана 6 чэрвеня 2018. Place.by
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх