Раман Мацвеевіч Семашкевіч
Раман Мацвеевіч Семашкевіч (1900, Лебедзева, Віленская губерня, цяпер Маладзечанскі раён — 22 снежня 1937) — жывапісец і графік беларускага паходжання, удзельнік групы «Трынаццаць».
Раман Мацвеевіч Семашкевіч | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 1900[1][2][…] |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 22 снежня 1937 |
Месца смерці: |
|
Грамадзянства: | |
Род дзейнасці: | мастак |
Жанр: | жывапіс, графіка |
Уплыў: | прымітывісты |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Раман Семашкевіч нарадзіўся ў мястэчку Лебедзева Віленскай губерні, у сялянскай сям’і. Яго бацька працаваў садоўнікам у пана і ў той час ужо вырошчваў у аранжарэі архідэі.
Скончыў беларускую гімназію. Вучыўся жывапісу і рысунку ў школе Браніслава Тарашкевіча ў Вільні, затым у Віцебскім мастацкім вучылішчы на скульптурным аддзяленні. Завяршыў адукацыю ў Маскве, у Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце, дзе яго настаўнікамі былі: Д. Кардоўскі, А. Дрэвін, С. Герасімаў.
ТворчасцьПравіць
Пісаў партрэты, пейзажы, сцэны з гарадскога жыцця, жанравыя кампазіцыі. Адважныя і нечаканыя каляровыя рашэнні, наіўнае ўспрыманне і экспрэсіўнасць выканання вызначылі творчую манеру мастака.
Мастацтва Рамана Семашкевіча высока цанілі яго сучаснікі: Надзея Удальцова, Юрый Алеша, Ілля Ільф, Таццяна Маўрына, Мікалай Харджыеў, Давыд Штэрэнберг. Яго палотны набывалі музеі і калекцыянеры.
У 1930 годзе Семашкевіч прыняў удзел у выстаўцы аб’яднання «Всекохудожник». Яго першая персанальная выстаўка адбылася ў Маскве ў 1931. У тым жа годзе карціны Рамана Семашкевіча экспанаваліся на выстаўцы групы «Трынаццаць». З 1932 года член МАСМ. У 1932—1937 гг. — мастак здзейсніў творчыя паездкі на Урал, на Алтай, у Беларусь.
2 лістапада 1937 года Раман Семашкевіч быў арыштаваны па сфабрыкаваным абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай агітацыі» і 22 снежня расстраляны. Карціны, якія знаходзіліся ў майстэрні мастака, былі канфіскаваны супрацоўнікамі НКУС. Гэтыя творы лічацца страчанымі.
У 1990 годзе ў Маскве адбылася першая пасмяротная выстаўка яго прац.
Вядомыя творыПравіць
- «Аўтадар» — у зборы Трэццякоўскай галерэі
Зноскі
- ↑ Roman Semashkevich // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Swartz A. Roman Matveevich Semashkevich // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roman Semashkevich // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Васильева Н. М. Роман Матвеевич Семашкевич. ― М., Галарт, 1996
- Гваздзёў С. Раман Семашкевіч. Мара // Новы Час : газета. — Мінск: 2007. — № 27 (72). — С. 14—15.
- Ермакова Т. А. Роман Матвеевич Семашкевич. ― М., Третьяковская Государственная галерея, 1990
- Крэпак Б. Асуджаны без права на перапіску… // Культура : газета. — Мінск: 2010. — № 24 (944).
- Крэпак Б. Я хачу жыць!.. // Культура : газета. — Мінск: 2010. — № 25 (945).
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.
- Плугина Н. В. Группа «13» в контексте художественной жизни конца 1920-х―середины 1950-х. Канд. дисс. ― М., 2009
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раман Мацвеевіч Семашкевіч