Янка Антонавіч Багдановіч

Янка Антонавіч Багдановіч (псеўданімы і крыптанім: Я. Ваўштолскі; Янка Ваўштолскі; Я. Б.; 4 (17) лістапада 1906, в. Гірбінята Ашмянскага павета, Віленскай губерні, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 13 ліпеня 1990, Вільня) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, мемуарыст.

Янка Антонавіч Багдановіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 (17) лістапада 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1990(1990-07-13) (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мемуарыст, публіцыст, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская

Біяграфія

правіць

Пасля смерці бацькоў у 1918 годзе жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час Першай сусветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 годзе скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 годзе працаваў у друкарні імя Ф. Скарыны.

Публікаваўся з 1930 года. Адзін з выдаўцоў часопіса «Шлях моладзі» (1929—1938). У гады 2-й сусветнай вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі; адначасова і пасля заканчэння яе настаўнічаў. У 1952 годзе паступіў у Нова-Віленскі педагагічны інстытут, але ў жніўні таго ж года арыштаваны і сасланы ў Варкуту. Рэабілітаваны ў верасні 1956 года. Вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў настаўнічаць. Скончыў педагагічны інстытут. Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасля яго смерці[1]. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.

Крыніцы

правіць
  1. Янка Багдановіч. На жыццёвым шляху: успаміны. — Мн .: Мастацкая літаратура, 1992. — 142 с. — 1 800 экз. — ISBN 5-340-00716-2.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць