Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі

Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) — нелегальная камуністычная арганізацыя моладзі Заходняй Беларусі. Існаваў як тэрытарыяльная аўтаномная частка Камуністычнага саюза моладзі Польшчы (КСМП), дзейнасць якой праходзіла умесна і пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Адыгрываў вядучую ролю ў рэвалюцыйным і нацыяналь-вызваленчым руху моладзі Заходняй Беларусі.

Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі
Штаб-кватэра Вільня
Ідэалогія марксізм-ленінізм
Колькасць членаў ад 1200 да 3500—4000

Гісторыя

правіць

Перадгісторыя

правіць

Пасля акупацыі тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 годзе створаныя ў 19191920 гадах камсамольскія арганізацыі вымушаны былі пайсці ў падполле. У 2-й палове 1921 года адрадзіліся і сталі дзейнічаць камсамольскія арганізацыі ў Брэсце, Гродне, на Слонімшчыне і інш. Пасля афармлення ў кастрычніку 1923 года КПЗБ паскорыўся працэс стварэння сеткі камсамольскіх арганізацый шляхам вылкчэння ў нізавых звёнах камсамольскіх арганізацый з партыйных, бо ў большасці выпадкаў яны існавалі сумесна. Ствараліся новыя ячэйкі.

Стварэнне і станаўленне

правіць

У студзені 1924 года ЦК КПЗБ склікаў канферэнцыю КСМЗБ з прадстаўнікоў камсамольскіх арганізацый Вільні, Гродна, Беластока, Брэста і Пінска, якія пачалі ўжо функцыянаваць самастойна. Канферэнцыя прыняла рашэнне аб аб'яднанні ўсіх камсамольскіх арганізацый у адзіны саюз. Быў выбраны ЦК, які ўзначаліў спачатку прадстаўнік камсамола Польшчы І. Унгер (Роланд), а потым пасля кааптацыі ў сярэдзіне 1924 года В. Харужая.

У сакавіку 1931 года, у в. Сляпянка Мінскага раёна, прайшоў I і адзіны з'езд КСМЗБ.

КСМЗБ ствараў спецыяльныя юнацкія арганізацыі сярод рабочых пры прафсаюзах (юнсекцыі), прызыўнікоў у польскае войска («пабаровец»), дзіцячыя піянерскія ячэйкі і групы «чырвоных ганцоў» для сувязі паміж вёскамі ў час забастовак ці мітынгаў. У сярэдзіне 1930-х гадоў, выконваючы рашэнні VII Кангрэса Камітэрна аб стварэнні адзінага народнага антыфашысцкага фронту, КСМЗБ узяў курс на стварэнне «фронту маладога пакалення». Да канца 1936 года у такіх арганізацыях ужо было каля 6000 юнакоў і дзяўчат. Пад кіраўніцтвам КСМЗБ моладзь вёсак і гарадоў актыўна ўдзельнічала ва ўсіх палітычных і эканамічных акцыях насельніцтва Заходняй Беларусі: партызанскі рух у 1921—1925 гадоў, Асташынскае выступленне сялян 1932 года, Кобрынскае ўзброенае выступленне сялян 1933 года, Выступленне нарачанскіх рыбакоў 1935 года і інш.

Арганізатарскія здольнасці КСМЗБ выявіліся ў час забастовак рабочых Вільні, Брэста, Гродна ў 1932 годзе; тэкстыльшчыкаў Беластоцкага прамысловага раёна, рабочых лясных промыслаў Белавежскай пушчы, лесарубаў і возчыкаў лесу Ружанскай пушчы ў кастрычніку 1932—лютым 1934 гадах. Для рэвалюцыйнай агітацыі КСМЗБ выкарыстоўвалі дні 1 Мая, гадавіны Кастрычніцкага перавароту 1917 года, дзень 3 «Л», адзначаўся 22 студзеня Міжнарожны юнацкі дзень, Антываенны дзень 1 жніўня. У гэтыя дні звычайна праводзіліся дэманстрацыі, мітынгі, масоўкі, вывешваліся рэвалюцыйныя транспаранты, распаўсюджваліся лістоўкі.

КСМЗБ актыўна ўдзельнічаў у рабоце Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), пасольскага клуба «Змаганне», Таварыства беларускай школы (ТБШ) і інш. Найбольш значных вынікаў КСМЗБ дамогся ў сярэдзіне 1930-х гадоў, калі пачаў выкарыстоўваць тактыку адзінага фронту. Сумесная з ТБШ і Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры барацьба за школу на роднай мове, супраць яе паланізацыі і мілітарызацыі набыла шырокі размах па ўсёй Заходняй Беларусі. Сур'ёзным поспехам КСМЗБ можна лічыць дзейнасць у Вільні легальнай арганізацыі студэнцкай лявіцы «Фронт», якая аб'ядноўвала студэнтаў і маладую прагрэсіўную інтэлігенцыю.

Структура і арганізацыя дзейнаці

правіць

У аснову арганізацыі КСМЗБ быў пакладзены прынцып дэмакратычнага цэнтралізму, а ўся структура і дзейнасць саюза рэгламентаваліся ў адпаведнасці са Статутам камсамола Польшчы. Нізавым звяном арганізацыі была ячэйка (не менш як 3 і не больш як 7 членаў) на чале з бюро ў складзе сакратара, казначэя і тэхніка. 10—12 ячэек стваралі раённую або гарадскую арганізацыю на чале з з камітэтам з 5 чалавек, а некалькі раённых арганізацый складалі акружную арганізацыю. Кіраваў яе дзейнасцю камітэт з 7 чалавек, які выбіраўся на акруговай канферэнцыі. Уся арганізацыя КСМЗБ мела ад 6 да 10 акруг. Над кожнай акругай ажыццяўлялі шэфства асобыя арганізацыі ЛКСМБ: Мінская — над Віленскай, Бабруйская — над Лідскай, Мазырская — над Пінскай, Калінінская — над Брэсцкай, Віцебская — над Беластоцкай, Слуцкая — над Баранавіцкай, Аршанская — над Гродзенскай.

Цэнтральны камітэт КСМЗБ, які знаходзіўся ў Вільні, меў арганізацыйны, агітацыйны, прапагандысцкі, дзіцячы, тэхнічны аддзелы, яўрэйскае бюро, аддзелы па рабоце сярод жанчын і па рабоце ў прафсаюзах. У тэхнічным аддзеле звычайна канцэнтраваліся лепшыя сілы, бо ён кіраваў распаўсюджаннем літаратуры, ажыццяўляў сувязь камсамольскіх арганізацый з ЦК, даводзіў рашэнні ЦК КСМЗБ і ЦК КПЗБ да нізавых звёнаў. Камсамольскія камітэты знаходзіліся ў цеснай сувязт з адпаведнымі камітэтамі КПЗБ. Партыйныя камітэты мелі сваіх прадстаўнікоў у камсамоле, а камсамольцы з партыйных камітэтах выконвалі даручаную работу.

Такая структура КСМЗБ давала магчымасць ва ўмовах рэпрэсій і тэрору польскіх улад параўнальна хутка ствараць ці аднаўляць рабураныя паліцыяй арганізацыйныя структуры камсамола.

З 1925 г. у Мінску дзейнічала школа для партыйных і камсамольскіх функцыянераў Заходняй Беларусі. Быў створаны спецыяльны фонд ЛКСМБ дапамогі КСМЗБ.

Акругі станам на 1933 год

правіць
  • Віленская — 160 чал.;
  • Беластоцкая — 500 чал.;
  • Брэсцкая — 700 чал.;
  • Гродзенская — 490 чал.;
  • Слонімская — 500 чал.;
  • Пінская — 140 чал.;
  • Маладзечанская — 90 чал.;
  • Глыбоцкая — 180 чал.;
  • Браслаўская — 60 чал.;
  • Навагрудская — 360 чал.

Колькасць і нацыянальна-сацыяльны склад

правіць

Агульная колькасць членаў у розныя перыяды дзейнасці КСМЗБ вагалася ад 1200 да 3500—4000, больш як 1/3 іх звычайна знаходзіліся ў турмах. Паводле сацыяльнага складу КСМЗБ быў на 80% сялянскі, 10—12% прападала на рабочую моладзь, 1—3% — на вучняў, сезонных рабочых, батракоў і інш. Нацыянальны склад станам на 1933 год быў наступны: 83% беларусаў, яўрэяў 15—17%, палякаў, літоўцаў і інш. каля 1%.

Літаратура

правіць