Вера Захараўна Харужая
Вера Захараўна Харужая (14 (27) верасня 1903, Бабруйск — снеж. 1942, Віцебск; Псеўданімы: Антолька; Вера; Вераніка Карчэўская; Алеся Шыпшына; Падпольнік; Г. С. Корнилова; Польская камсамолка;) — дзеяч вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Віцебску, публіцыстка.
Вера Захараўна Харужая | |
---|---|
![]() Паштовая марка СССР | |
Дата нараджэння | 27 верасня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1942 |
Месца смерці | |
Дзеці | Сяргей Сяргеевіч Харужы[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія правіць
Скончыла Мазырскую адзіную працоўную школу 2-й ступені (1919). У 1919 настаўнічала на Палессі.
У 1920 удзельнічала ў антыпольскім партызанскім руху. Працавала загадчыкам палітаддзела Мазырскага і Бабруйскага павятовых камітэтаў камсамола. У 1922—1923 у апараце ЦК КСМБ. Член рэдкалегій газеты «Малады араты», супрацоўніца часопісу «Полымя», газеты «Чырвоная змена». У 1923 скончыла Цэнтральную савецка-партыйную школу ў Мінску.
З лютага 1924 на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. З чэрвені 1924 сакратар ЦК КСМЗБ, член ЦК КПЗБ. Выступала ў нелегальным друку, на мітынгах, пісала тэксты ўлётак і адозваў. Арганізавала выданне падпольнай газеты КСМЗБ «Малады камуніст». Арыштавана 15.9.1925. На судовых працэсах, якія праходзілі ў Брэсце (1927) і Беластоку (1928), прыгаворана да 8 гадоў турмы. З катаржнай турмы ў Фардоне (Быдгашчанскае ваяв.) вяла перапіску з паплечнікамі па барацьбе і роднымі. У 1930-х частка яе лістоў была сабрана ў кнігу «Лісты на волю» і выдадзена на беларускай, рускай, польскай мовах.
У 1932 у выніку абмену палітвязнямі вярнулася ў Мінск. Для выдавецтва ЦК КПЗБ пісала адозвы, артыкулы, брашуры. Завяршыла пачатыя ў турме публіцыстычныя брашуры «За Чырвоны Кастрычнік на Заходняй Беларусі», «Мы — маладая гвардыя рабочых і сялян», «Увага, школьнікі» (выдадзены ў 1933 на беларускай, украінскай і польскай мовах).
У 1935 выключана з партыі па даносу мужа, Станіслава Адамавіча Скульскага (Мертэнса). Арыштавана органамі НКУС 10.8.1937. Два гады знаходзілася ў Мінскай унутранай турме НКУС. Вызвалена 15.8.1939. З пачаткам вайны ў атрадзе В. Каржа. З вясны 1942 у апараце ЦК КП(б)Б у Маскве. У верасні 1942 накіравана ў варожы тыл. Арыштавана 13.11.1942. Закатавана нацыстамі.
У 1960 годзе Харужая была пасмяротна ўзнагароджаная тытулам Героя Савецкага Саюза. У той жа год у гонар Харужай была перайменаваная вуліца Зялёнае Кола ў Мінску.
Бібліяграфія правіць
- Письма на волю. М., 1962;
- Славная дочь белорусского народа: Письма, статьи В.Хоружей и воспоминания о ней. 2 изд. Мн., 1962;
- Статьи и письма о комсомоле. 2 изд. Мн., 1975.
Зноскі
Літаратура правіць
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Новиков Г. И. Вера Хоружая. 2 изд. Мн., 1973;
- Булацкий Г. В., Талапина С. В. Вера Хоружая — революционер, публицист. Мн., 1973;|Жизнь, отданная борьбе. Мн., 1975.;
- Селеменев В., Селицкая Л. Ордер № 37. Как Вера Хоружая не стала «польской шпионкой» // Народная газета. 2001. 9 лют.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вера Захараўна Харужая
Вера Захараўна Харужая на сайце «Героі краіны»