Працэс 31-го — палітычны судовы працэс над членамі КПЗБ ў Польскай Рэспубліцы.

В. З. Харужая была накіравана на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь у лютым 1924 года. Падпольшчыца распаўсюджвала нелегальную партыйную літаратуру, арганізоўвала камсамольскія канферэнцыі і сходы, выступала на мітынгах, пісала адозвы і артыкулы для падпольных газет, арганізавала выданне газеты ЦК КСМЗБ «Малады камуніст». У чэрвені 1924 г. выбрана сакратаром ЦК КСМЗБ, членам ЦК КПЗБ і ЦК камсамола Польшчы. У верасні 1925 г. ў час падрыхтоўкі Беластоцкай акруговай канферэнцыі КПЗБ арыштавана.

Каб задушыць рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі, польскія ўлады ў ноч на 7 лістапада 1925 г. правялі ў Брэсце і навакольных вёсках масавыя арышты. За краты трапіла каля 200 членаў КПЗБ і сначуваючых. 31 член КПЗБ быў прыцягнуты да судовай адказнасці. Сярод іх В. З. Харужая, З. Ф. Паплаўскі, Л. П. Герасімук, Р. М. Каленік, X. Д. Шэрцман, Ф. С. Строкач і інш.

Працэс над 31 членам КПЗБ проходзіў 10—17 лютага 1927 года ў будынку Брэсцкага гарадскога суда. Ён выліўся ў пратэст падсудных і працоўных горада супраць буржуазна-памешчыцкага ладу. В. З. Харужая, З. Ф. Паплаўскі, Л. П. Герасімук, X. Д. Шэрцман, А. X. Раф атрымалі па 8 гадоў зняволоння, Ф. С. Строкач — 5, астатнія па 4 гады. Пасля абвяшчання прыгавору асуджаныя за-спявалі «Інтэрнацыянал».

У 1965 годзе на будынку, дзе адбыўся працас, устаноўлена мемарыяльная дошка.

ЛітаратураПравіць