Вера Захараўна Харужая

дзяячка КПЗБ у Заходняй Беларусі, партызанка Другой сусветнай вайны (1903—1942)
(Пасля перасылкі з В. З. Харужая)

Вера Захараўна Харужая (сапраўднае прозвішча — Харунжая; 14 (27) верасня 1903, Бабруйск, Мінская губерня4 снежня 1942(1942-12-04), Віцебск) — дзяячка КПЗБ у Заходняй Беларусі, адна з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Віцебску, публіцыстка.

Вера Захараўна Харужая
Мянушка Антолька
Вера
Вераніка Карчэўская
Алеся Шыпшына
Падпольнік
Г. С. Корнилова
Польская камсамолка
Дата нараджэння 14 (27) верасня 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1942(1942-12-04) (39 гадоў)
Месца смерці
Муж Станіслаў Адамавіч Мертэнс
Дзеці Сяргей Сяргеевіч Харужы[d]
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Раннія гады. Камсамол

правіць

Нарадзілася ў Бабруйску, бацька Захар Баніфацыевіч Харунжы служыў у паліцыі памочнікам прыстава. Праз пяць гадоў бацьку звольнілі са службы, ён уладкаваўся на працу меліяратарам. Мела малодшых сясцёр і брата. Вучылася ў гімназіі. У 1919 годзе скончыла Мазырскую адзіную працоўную школу 2-й ступені. Батрачыла, потым настаўнічала на Усходнім Палессі. У Мазыры ўступіла ў Камсамол.

Паводле афіцыйнай біяграфіі, змагалася з вайсковымі фармаваннямі Станіслава Булак-Балаховіча, якія падчас Палескага паходу занялі Мазыр у лістападзе 1920 года. Аднак у сваіх успамінах Харужая апісвае толькі эвакуацыю камсамольцаў з горада[1]. Працавала загадчыцай палітычнага аддзела Мазырскага і Бабруйскага павятовых камітэтаў камсамола.

Пасля паўторнага абвяшчэння Беларускай ССР і Рыжскага мірнага дагавора 1921 года пераязджае ў Менск. У 1922—1923 гадах працуе ў апараце ЦК КСМБ. Член рэдакцыйных калегій газеты «Малады араты», супрацоўніца часопіса «Полымя», газеты «Чырвоная змена». Выхавальніца Менскага Дома юнацтва і Камсамольскай камуны. Сябравала з пісьменнікам Анатолем Вольным[1]. У 1923 годзе скончыла Цэнтральную савецка-партыйную школу ў Менску.

Заходняя Беларусь

правіць

З лютага 1924 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі, якая паводле Рыжскага міру апынулася ў складзе Польскай Рэспублікі. Паводле канспірацыі працавала ў ваколіцах Беластока пад выглядам настаўніцы з імем Вераніка Карчэўская[1].

З чэрвеня 1924 года сакратарка ЦК КСМЗБ, сябра ЦК КПЗБ. У ЦК КСМ Польшчы. Выступала ў нелегальным друку, на мітынгах, пісала тэксты ўлётак і адозваў. Арганізавала выданне падпольнай газеты КСМЗБ «Малады камуніст», была першай рэдактаркай выдання. Удзельнічала ў рабоце II канферэнцыі КПЗБ у лістападзе 1924 года і ў рабоце III з’езда КПП у студзені—лютым 1925 года. Пад яе кіраўніцтвам летам 1925 года была праведзена II канферэнцыя КСМЗБ у Вільні[2].

Арыштавана 15 верасня 1925 года ў час масавай акцыі польскіх спецслужб па выкрыцці сябраў КПЗБ, у гэты час вялася падрыхтоўка Беластоцкай акруговай канферэнцыі КПЗБ. На «працэсе 31-го» ў студзені 1927 года ў Брэсце прыгаворана да 6 гадоў зняволення. На «працэсе 133-х» у красавіку—траўні 1928 года ў Беластоку прыгаворана да 8 гадоў зняволення.

З катаржнай турмы ў Фардоне каля Быгдашча вяла перапіску з паплечнікамі і сваякамі. У 1930-х гадах частка яе лістоў была сабрана ў кнігу «Лісты на волю» і выдадзена на беларускай, рускай, польскай мовах.

Менск. Савецкія рэпрэсіі

правіць
 
Вера Харужая, 1932 г.

У 1932 у выніку савецка-польскага абмену 40 палітычнымі зняволенымі вярнулася ў Менск. Працавала ў замежнай частцы Цэнтральнай рэдакцыі КПЗБ, пісала адозвы, артыкулы і брашуры. Завяршыла пачатыя ў турме публіцыстычныя брашуры «За Чырвоны Кастрычнік на Заходняй Беларусі», «Мы — маладая гвардыя рабочых і сялян», «Увага, школьнікі» (выдадзены ў 1933 на беларускай, украінскай і польскай мовах). Працавала ў Менскай школе КПЗБ.

У час палітычных рэпрэсій у БССР сябры КПЗБ успрымаюцца як нелаяльныя і небяспечныя для савецкай улады. Вера Харужая мела дачыненне да кіраўнікоў рэвалюцыйнага руху і дзеячаў Заходняй Беларусі, якія праходзілі па сфабрыкаванай органамі АДПУ справе «Беларускі нацыянальны цэнтр»[3]. У 1935 годзе Харужую прымушаюць аддаць Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР, якім яна была ўзнагароджана ў час турэмнага зняволення, ёй даюць вымову за «парушэнне дысцыпліны» ў час падпольнай работы ў Заходняй Беларусі і высылаюць у Казахстан на будаўніцтва Балхашскага горна-металургічнага камбіната. На «Булашбудзе» Вера Харужая працуе інструктаркай і загадчыцай агітацыйнага аддзела Балхашскага гаркама партыі, загадчыцай Дома партасветы, узначальвае гарадское арганізацыйнае бюро МОПРа[3].

У Казахстане Вера Харужая пабралася шлюбам другі раз, з Карнілавым Сяргеем Гаўрылавічам, у кастрычніку 1936 года ў іх нарадзілася дачка Ганна. Першым мужам Веры Харужай быў дзеяч КПП Станіслаў Адамавіч Мертэнс, які быў рэпрэсаваны і расстраляны ў 1937 годзе. 10 жніўня 1937 года Вера Харужая была арыштавана ў Казахстане па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Польшчы, этапавана ў Менск. Два гады сядзела ў Менскай унутранай турме НКУС. Вызвалена 15 жніўня 1939 года, адноўлена ў партыі.

Другая сусветная вайна

правіць

Па далучэнні Заходняй Беларусі да БССР Вера Харужая на партыйнай рабоце ў Целяханах і Пінску. Пасля нападу Германіі на СССР разам з мужам уступіла ў партызанскі атрад Васіля Каржа, муж загінуў ад раненняў. У жніўні 1941 года цяжарная перабралася цераз лінію фронту, у Пензе нарадзіла сына Сяргея.

З вясны 1942 у апараце ЦК КП(б)Б у Маскве. У верасні 1942 года пакінула дзяцей на выхаванне сястры, на чале групы з 17 чалавек накіравана ў Віцебск для арганізацыі ўмацавання Віцебскага савецкага падполля. 13 лістапада 1942 года разам з Соф’яй Панковай арыштавана нямецкай адміністрацыяй, абедзве расстраляны[3].

Бібліяграфія

правіць
  • Письма на волю. Москва, 1931 (пад псеўданімам Польская комсомолка)
  • Лісты на волю. Менск, 1932 (пад псеўданімам Польская камсамолка, пераклад І. Дуброўскага)
  • Мы — маладая гвардыя рабочых і сялян. Вільня, 1933 (пад псеўданімам Ал. Шыпшына)
  • Увага, школьнікі! Беласток, 1933 (пад псеўданімам Антолька)
  • O Czerwony Październik na Białorusi Zachodniej: W szesnastą rocznice Wielkiej Rewolucji Październikowej. Wilno, 1933 (пад псеўданімам Al. Szypszyna)
  • Listy z więzienia. Mińsk, 1934 (пад псеўданімам Komsomołka polska)

Пасмяротныя выданні

правіць
  • Письма на волю. М., 1962
  • Славная дочь белорусского народа: Письма, статьи В.Хоружей и воспоминания о ней. 2 изд. Мн., 1962
  • Статьи и письма о комсомоле. 2 изд. Мн., 1975

Памяць

правіць
 
Бэз 'Вера Харужая'

У 1960 годзе Харужая была пасмяротна ўзнагароджаная тытулам Героя Савецкага Саюза. У той жа год у гонар Харужай была перайменаваная вуліца Зялёнае Кола ў Мінску. У многіх гарадах Беларусі ў гонар Веры Харужай названы вуліцы.

Крыніцы

правіць
  1. а б в Вера Харужая: беларускі Чэ Гевара быў жанчынай . Наша Ніва (7 красавіка 2018). Праверана 2 красавіка 2024.
  2. ЭГБ 2003, с. 60.
  3. а б в ЭГБ 2003, с. 61.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць