Васіль Захаравіч Корж
Васіль Захаравіч Корж (1 студзеня 1899[1], Хорастава, Мінская губерня — 5 мая 1967[2], Мінск[3]) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага партызанскага руху ў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1944).
Васіль Захаравіч Корж | |
---|---|
Мянушка | Камароў |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 мая 1967[2] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Інтэнацыянальныя брыгады, Савецкі партызанскі рух і Народны камісарыят унутраных спраў СССР[4] |
Гады службы | 1921—1946 |
Званне | |
Камандаваў | Пінскім партызанскім злучэннем |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР (1949—1953), старшыня калгаса «Партызанскі край» Салігорскага раёна (1953—1963) |
![]() |
Біяграфія
правіцьУдзельнік антыпольскага партызанскага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922—1925 гадах. Член УКП(б) з 1929 (з 1952 КПСС).
15 траўня 1931 году паступіў на працу ў НКУС БССР у Слуцку. У 1936—1938 гадах накіраваны савецкім урадам для ўдзелу ў грамадзянскай вайны ў Іспаніі, камандаваў партызанскім атрадам, за што ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі. Увосень 1938 года Васіля Каржа арыштавалі па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Польшчы, такія абвінавачванні былі распаўсюджаны ў перыяд палітычных рэпрэсій у БССР. Больш за месяц быў пад следствам у менскай турме НКУС, пазней адпушчаны[6]. Звольніўся з савецкіх органаў, з’ехаў у Краснадарскі край, дзе два гады ўзначальваў зерневы саўгас «Крапоткінскі»[6].
З 1940 года загадчык сектара Пінскага абкама КП(б)Б.
Пасля нападу нацысцкай Германіі на СССР арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых у Беларусі партызанскіх атрадаў, які з чэрвеня 1941 года вёў баі з акупантамі. Увосень 1941 года на чале атрада разам з савецкімі партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абласцей. Член Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б і камандзір Пінскага партызанскага злучэння.
Пасля вайны скончыў Ваенную акадэмію Генштаба СССР (1949). У 1949—1953 гадах намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР, потым да 1963 года старшыня калгаса «Партызанскі край» Салігорскага раёна.[7]
Крыніцы
правіць- ↑ а б Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 16 жніўня 2024.
- ↑ а б Корж Василий Захарович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Корж Василий Захарович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Корж Василий Захарович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ а б в https://zviazda.by/be/news/20140320/1395263494-ne-pa-zagadze-zverhu
- ↑ а б Строгі да сябе і бязлітасны да ворагаў. Расказваем, як жыў, змагаўся за родны край і вёў за сабой тысячы людзей легендарны партызанскі камандзір Васіль Корж . Маяк Палесся (25 мая 2024).
- ↑ Не па загадзе «Зверху»…
Спасылкі
правіцьВасіль Захаравіч Корж на Вікісховішчы |