МОПР
Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МАДР; руск.: МОПР) — камуністычная дабрачынная арганізацыя, створаная па рашэнні Камінтэрна ў якасці камуністычнага аналага Чырвонага Крыжа.
МОПР | |
---|---|
Кіраўнік | Юльян Мархлеўскі і Elena Stasova[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1922 і 1970-я |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1947 |
rhi-sri.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульныя звесткі
правіцьМАДР, маючы аддзяленні ў дзясятках краін свету, аказвала грашовую і матэрыяльную дапамогу асуджаным рэвалюцыянерам.
У літаратуры сустракаецца таксама расшыфроўка абрэвіятуры — Міжнародная арганізацыя дапамогі рэвалюцыянерам, а таксама назва Міжнародная Чырвоная дапамога.
Арганізацыя выпускала для сваіх членаў нагрудныя знакі. Таксама ўдзельнікі МАДР плацілі членскія ўзносы.
Гісторыя
правіцьСтворана ў 1922 годзе рашэннем 4-га Кангрэса Камінтэрна.
Задачы МАДР вызначаліся наступным чынам:
МАДР з’яўляецца арганізацыяй пазапартыйнай і ставіць сваёй задачай юрыдычную, маральную і матэрыяльную дапамогу зняволеным змагарам рэвалюцыі, іх сем’ям і дзецям, а таксама сем’ям загінулых таварышаў. МАДР аб’ядноўвае вакол сябе шырокія масы рабочых, сялян і служачых. |
У сакавіку 1923 ЦК МАДР абвясціў дзень Парыжскай Камуны (18 сакавіка) сваім святам. Да 1924 году арганізацыя мела секцыі ў 19 краінах. Да 1932 года МАДР аб’ядноўвала 70 нацыянальных секцый, якія ўключалі каля 14 млн чалавек (з іх 9,7 млн чалавек уваходзілі ў МАДР СССР, унёскі якой у фонд былі найбольш значнымі). Да 1936 года МАДР, як і НКУС, меў права на выдачу дазволаў на ўезд у СССР.
У міжнародным маштабе дзейнічала да Другой сусветнай вайны, савецкая секцыя — да 1947 года.
МАДР арганізоўваў дапамогу і падтрымку Антоніа Грамшы і Георгію Дзімітраву
Старшыні ЦК МАДР
правіць- Юльян Мархлеўскі (1922—1925).
- Клара Цэткін (1925—1927).
- Алена Стасава (1927—1937).
Секцыі па краінах
правіцьЗа час існавання МАДР былі наступныя нацыянальныя секцыі:
- Аўстрыя: Österreichische Rote Hilfe
- Балгарыя: Организация помощи жертвам капиталистической диктатуры
- Вялікабрытанія: International Class War Prisoners Aid
- Венгрыя: Magyarországi Vörös Segély
- Германія: Rote Hilfe Deutschlands
- Іспанія: Socorro Rojo Internacional
- Італія: Soccorso rosso italiano. У «гады свінцу» (1970-я), якія сталі дзесяцігоддзем тэрактаў і палітычнай нестабільнасці, у Італіі дзейнічалі некалькі арганізацый Soccorso Rosso, што аказвалі юрыдычную, фінансавую і арганізацыйную дапамогу радыкальным пазапарламенцкім левым.
- Літва: Lietuvos raudonosios pagalbos organizacija, з 1940 года Lietuvos liaudies sąjungos pagalbos organizacija
- Мексіка: Ліга падтрымкі пераследаваных змагароў (Liga Pro Luchadores Perseguidos). У канцы 1920-х гадоў, Фарабунда Марці стаў кіраўніком МАДР у Лацінскай Амерыцы. Хуліа Антоніа Мелілья, кіраўнік Камуністычнай партыі Кубы, які знаходзіўся з 1926 года ў выгнанні ў Мексіцы, стаў вядучай фігурай у дзейнасці МАДРа ў краіне.
- Нідэрланды: Roode Hulp Holland
- Нарвегія: Norges Roede Hjelp
- Польшча: Czerwona Pomoc, з 1925 года — Czerwona Pomoc w Polsce. У кастрычніку 1933 польская секцыя МАДР налічвала 9 тыс. членаў, з іх 3 тыс. у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне. У 1936 годзе арганізавала кангрэс работнікаў культуры ў Львове. У 1938 распушчаная разам з КПП.
- СССР: Международная организация помощи борцам революции. Савецкая секцыя МАДР была самай масавай і асноўнай крыніцай грашовых сродкаў для міжнароднай арганізацыі. Распушчана ў 1947 годзе.
- ЗША: International Labor Defence. Амерыканская секцыя была заснаваная ў чэрвені 1925 года на з’ездзе ў Чыкага. Там жа размяшчалася яе штаб-кватэра. Лідарамі ILD былі Джэймс Кэнан і Вільям Патэрсан. У 1946 годзе аб’ядналася з Нацыянальнай федэрацыяй за канстытуцыйныя свабоды, утварыўшы новую арганізацыю — Кангрэс за грамадзянскія правы.
- Фінляндыя: Suomen Punainen Apu
- Францыя: Secours Rouge International
- Швецыя: Internationella röda hjälpen — svenska sektionen
- Югаславія: Међународна црвена помоћ / Međunarodna crvena pomoć