Мікалай Апанасавіч Апіёк

Мікалай Апанасавіч Апіёк (20 лістапада 1935, Макараўка, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Мікалай Апанасавіч Апіёк
Фатаграфія
Мікалай Апіёк. Фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння 20 лістапада 1935(1935-11-20) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, партрэт, нацюрморт і тэматычная карціна[d]
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Вядомыя працы «Год 1929», «Май 1945 года», «Маё хрышчэнне», «…І апусціўся анёл», «Сын цывілізацыі», «Слуцкія ткачыхі»
Уплыў Фёдар Іванавіч Дарашэвіч[d], Аляксандр Пятровіч Мазалёў і Яўген Рыгоравіч Чамадураў
Узнагароды
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыў Пірагоўскую сямігадовую школу. У 19511955 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным вучылішчы, у 19561957 гг. — на 5 курсе Мінскага мастацкага вучылішча. Некаторы час працаваў у сістэме Мастацкага Фонду БССР (г. Віцебск). У 1964 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. Вучыўся ў Ф. Дарашэвіча, Аляксандра Мазалёва, Яўгена Чамадурава.

З 1964 года 10 лет працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, аформіў больш за 30 спектакляў.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 г. Член Саюза мастакоў БССР з 1966 г, кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыяй Саюза мастакоў БССР.

ТворчасцьПравіць

Персанальныя выстаўкі жывапісу наладжваў у Беларусі, Польшчы і Германіі.

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, партрэта, тэматычнай карціны і нацюрморта, а таксама ў станковай графіцы і сцэнаграфіі.

Асноўныя творы: карціны «Год 1929», «Май 1945 года», «Маё хрышчэнне», «…І апусціўся анёл», «Сын цывілізацыі», «Слуцкія ткачыхі», серыя партрэтаў дзеячаў культуры Беларусі; афармленне спектакляў: «Варвары» М. Горкага, «Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева, «Амністыя» М. Матукоўскага, «Трыбунал» Андрэя Макаёнка, «Дамы і гусары» А. Фрэдра, «Снежная каралева» Яўгена Шварца.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі і іншых краін.

Сям’яПравіць

Жонка — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Нікалаева.

УзнагародыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Апіёк Мікалай Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2004. — Т. 18, Кн.1. — С. 335.
  • Апіёк Мікалай Апанасавіч // Беларускі Саюз Мастакоў : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 25.