Джавані Батыста Пергалезі

Джавані Батыста Пергалезі, таксама Пергалезэ (іт. Giovanni Battista Pergolesi; 4 студзеня 1710, Езі — 16 сакавіка 1736, Паццуолі) — італьянскі кампазітар, скрыпач і арганіст. Прадстаўнік Неапалітанскай опернай школы, адзін з самых ранніх і найважнейшых кампазітараў оперы-буфа (камічнай оперы).

Джавані Батыста Пергалезі
італ.: Giovanni Battista Pergolesi
Giovanni Battista Pergolesi.jpg
Імя пры нараджэнні італ.: Giovanni Battista Draghi
Род дзейнасці кампазітар, арганіст, музыкант
Дата нараджэння 4 студзеня 1710(1710-01-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1736(1736-03-16)[6][7][…] (26 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самай удалай яго операй з’яўляецца напісаная ў 1733 годзе «Служанка-пані», якая хутка заваявала папулярнасць на оперных падмостках. Калі ў 1752 годзе яна была прадстаўлена ў Парыжы, то выклікала разлютаваныя спрэчкі паміж прыхільнікамі традыцыйнай французскай оперы, прызнанымі карыфеямі якой былі Рамо і Люлі, і прыхільнікамі новай італьянскай камічнай оперы.

Пергалезі стварыў шэраг буйных інструментальных работ, уключаючы скрыпічную санату і скрыпічны канцэрт. Пергалезі памёр ад туберкулёзу ва ўзросце 26 гадоў.

Намаляваны на італьянскай паштовай марцы 1986 года.

ЛітаратураПравіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118739964 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Giovanni Battista Pergolesi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Перголези Джованни Баттиста / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. G. B. Pergolesi // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. а б Giovanni Battista Pergolesi // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.