Фрыдрых I (курфюрст Саксоніі)

Фрыдрых I Ваяўнічы (ням.: Friedrich I.; 11 красавіка 1370 — 4 студзеня 1428) — курфюрст Саксоніі з 1423 года, маркграф Майсена пад імем Фрыдрых IV Сварлівы (ням.: Friedrich IV., der Streitbare) з 1381 года, з дынастыі Ветынаў. Старэйшы сын маркграфа майсенскага Фрыдрыха III Строгага.

Фрыдрых I
ням.: Friedrich I
Friedrich I. von Sachsen, 1370-1428 (AT KHM GG4792).jpg
Coat of arms of Saxony.svg
Сцяг28-ы маркграф Майсена
1407 — 1428
Сумесна з Вільгельм II (1407 — 1425)
Папярэднік Вільгельм I
Пераемнік Фрыдрых II
Сцяг6-ы курфюрст Саксоніі
1423 — 1428
Папярэднік Альбрэхт III
Пераемнік Фрыдрых II
Нараджэнне 11 красавіка 1370[1]
Смерць 4 студзеня 1428[1] (57 гадоў)
Месца пахавання
Род Ветыны[d]
Бацька Frederick III[d]
Маці Catherine of Henneberg[d]
Жонка Кацярына Браўншвайг-Люнебургская[d][3]
Дзеці Фрыдрых II Лагодны[d], Anna of Saxony, Landgravine of Hesse[d], William III[d], Catherine of Saxony, Electress of Brandenburg[d], Henry of Saxony[d] і Sigismund of Saxony[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць арыстакрат
Commons-logo.svg Фрыдрых I на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 1381 годзе атрымаў у спадчыну разам са сваімі братамі Георгам (памёр у 1402 годзе) і Вільгельмам II бацькаўскі прастол і кіраваў спачатку пад апекай маці. Паводле падзелу з дзядзькамі (братамі бацькі) у 1382 годзе атрымаў разам з братамі Остэрланд, марку Ландсберг, Пляйсенланд, некаторыя гарады ў Цюрынгіі (Орламюндэ, Кала, Ена, Наўмбург і інш.) і матчыныя спадчынныя ўладанні — Кобург.

У 1389 годзе браты павялічылі свае ўладанні купляй горада Заальфельда, а ў 1400 годзе — Кёнігсбергскай акругі.

Пасля смерці іх дзядзькі, Вільгельма Аднавокага ў 1407 годзе, Фрыдрых і Вільгельм атрымалі паводле Наўмбургскага дагавора (1410) палову Майсена, якая прылягала да іх уладанняў. Фрыдрых узяў сабе Остэрланд, з якой у 1423 годзе саступіў Вільгельму Лейпцыг. Калі апошні памёр, не пакінуўшы спадчыннікаў, яго частка перайшла да Фрыдрыха (1425).

Ваенная кар’ераПравіць

Фрыдрых паспяхова вёў шматлікія войны. У 1388 годзе ён дапамагаў свайму дзядзьку, нюрнбергскаму бургграфу Фрыдрыху V, супраць франконскіх гарадоў.

У 1391 годзе ў саюзе з Тэўтонскім ордэнам ваяваў супраць польскага караля Ягайлы. Калі імператар Венцаслаў адмовіўся выдаць за Фрыдрыха сваю сястру Ганну, Фрыдрых перайшоў на бок пфальцграфа Рупрэхта, ворага імператара.

У 1409 годзе ён ахвотна прыняў прафесараў, якія сышлі з Пражскага ўніверсітэта, і заснаваў у Лейпцыгу ўніверсітэт.

Атрыманне курфюрстваПравіць

У час гусіцкіх войнаў быў галоўным саюзнікам імператара Сігізмунда. У падзяку за гэта апошні дараваў Фрыдрыху курфюрства Саксонію, галоўнай часткай якога было герцагства Саксен-Вітэнберг, у якім у 1422 годзе згасла Асканійская дынастыя. Новыя ўладанні Фрыдрыха, разам з яго ранейшым майсенскім маркграфствам, сталі называцца з гэтага часу Саксоніяй, а ў асобе Фрыдрыха тут замацавалася дынастыя Ветынаў.

Калі саксонскае войска было знішчана гусітамі каля Аўсіга, а імперскае войска пад камандваннем Фрыдрыха бегла пры іх відзе, Фрыдрых, ад гора, сканаў.

Сям’яПравіць

У 1402 годзе Фрыдрых ажаніўся з Кацярынай Браўншвайг-Люнебургскай (13951442), дзеці:

Зноскі

ЛітаратураПравіць