Асаму Хаяісі (яп.: 早石 修, англ.: Osamu Hayaishi; 8 студзеня 1920 — 17 снежня 2015) — японскі біяхімік, дырэктар Інстытута біятэхналогій Осакі.

Асаму Хаяісі
яп.: 早石修
Дата нараджэння 8 студзеня 1920(1920-01-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 2015(2015-12-17) (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, выкладчык універсітэта, урач, фізіёлаг, хімік
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Стоктан (Каліфорнія), ЗША. Атрымаў ступень доктара медыцыны ў Осакскім універсітэце ў 1942 годзе. Быў прафесарам у многіх універсітэтах Японіі і ЗША, і кіраўніком каля 600 аспірантаў. Больш за сто яго вучняў сталі прафесарамі ў розных універсітэтах Японіі. Найбольш вядомыя Ясутомі Нісідзука і Тасуку Хондзё.

Прэзідэнт Міжнароднага саюза біяхіміі і малекулярнай біялогіі з 1973 па 1976 гады.

Зноскі