Рамон Касас

Рамон Касас-і-Карбо (кат. Ramon Casas i Carbó, 4 студзеня 1866, Барселона — 29 лютага 1932, там жа) — каталонскі жывапісец і графік, майстар партрэта і карыкатуры, лідар нацыянальнага мадэрнізму.

Рамон Касас
катал.: Ramon Casas i Carbó
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 студзеня 1866(1866-01-04)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лютага 1932(1932-02-29)[4][5][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Ramon Casas i Gatell[d]
Маці Elisa Carbó i Ferrer[d]
Жонка Júlia Peraire[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сын эмігранта, які зарабіў шмат грошай у Матансасе на Кубе. Маці — з забяспечанай буржуазнай сям’і. У 11 год кінуў школу і пачаў браць прыватныя ўрокі жывапісу. У 1881 годзе апублікаваў свой першы малюнак у мадэрнісцкім часопісе Avenç, адным з заснавальнікаў якога стаў. У тым жа годзе прыехаў у Парыж, паступіў у прыватную акадэмію Каролюса-Дзюрана. У 1883 годзе ўпершыню выставіў сваю працу ў Парыжы. У далейшым штогод бываў у Парыжы, астатнюю частку года жыў у Барселоне, а таксама ў Мадрыдзе і Гранадзе. Заўсёды шмат падарожнічаў. Пасябраваў з Сант'яга Рузіньёлем, Сулаагай, Эжэнам Кар’ерам. Перанёс сухоты (1886). Разам з Рузіньёлем працаваў над кнігай «Па Каталоніі» (1889, тэксты Рузіньёля, малюнкі Казаса).

У 1890-я гады — перыяд найвышэйшага росквіту яго творчасці — вялікія выставы прайшлі ў Мадрыдзе, Берліне, яго працы былі паказаны на Сусветнай выставе ў Чыкага (1893). З часу заснавання (1897) — рэгулярны наведвальнік кафэ «Чатыры каты». У 1900 дзве працы Касаса (у тым ліку — партрэт Эрыка Саці) экспануюцца на Сусветнай выставе ў Парыжы. Яго карціна Подлая гарота атрымлівае прэмію ў Мюнхене (1901). Работы мастака выстаўляюцца ў розных гарадах Еўропы, у Буэнас-Айрэсе. У 1903 г. Касас становіцца пастаянным членам парыжскага Салона на Марсавым полі, што дае яму права на штогадовую выставу ў французскай сталіцы. У 1906 яго мадэллю ўпершыню стала Жулія Перайрэ-і-Рыкартэ, якую ён пасля не раз пісаў і з якой у 1922 ажаніўся (яна была маладзейшая за мастака больш чым на 20 гадоў).

З 1907 шмат часу праводзіць у закінутым бенедыктынскім абацтве Сант-Бенет, выкупленым і адноўленым яго маці, з 1912, пасля смерці маці, становіцца ўладальнікам манастыра. У 1908 падарожнічае па Кубе і ЗША, ён наогул увесь час і шмат ездзіць па свеце. Нават падчас сусветнай вайны яго выставы праходзяць у Вене, Будапешце, Мюнхене, Парыжы, Мадрыдзе і інш.

Памёр ад туберкулёзу. Пахаваны на Манжуікскіх могілках у Барселоне.

Зноскі

  1. а б Ramon Casas i Carbó // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ramón Casas Carbó // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Ramón Casas Carbó
  6. https://datos.gob.es/es/catalogo/e00123904-autores-espanoles-en-dominio-publico-fallecidos-desde-1900