Вайна за незалежнасць ЗША

Вайна за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі (англ.: American Revolutionary War альбо American War of Independence) вялася паміж 1775 і 1783 гадамі паміж пасяленцамі 13 паўночнаамерыканскіх калоній і Вялікабрытаніяй. Ваенныя дзеянні скончыліся ў 1781 годзе бітвай пры Ёрктаўне, афіцыйна вайна скончылася падпісаннем мірнага пагаднення ў Парыжы 3 верасня 1783 года.

Вайна за незалежнасць ЗША
Дата 19 красавіка 17753 верасня 1783
Месца Усходняе ўзбярэжжа ЗША, Канада, Атлантычны акіян
Вынік Перамога ЗША
Праціўнікі
 ЗША
Францыя
Іспанія
Рэспубліка Злучаных Правінцый
Рэч Паспалітая Добраахвотнiкi з Рэчы Паспалiтай
Чакта
Вялікабрытанія Брытанская імперыя
Страты
20 000—70 000 40 000—60 000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перад вайной

правіць

Пасля Сямігадовай (Франка-індзейскай вайны адносіны паміж 13 англійскімі калоніямі і Вялікабрытаніяй пагоршыліся. Брытанскі ўрад прыняў шэраг непапулярных актаў, апратэставаных самакіраваннем калоній. Двойчы ў Бостане адбыліся інцыдэнты звязаныя з пратэстам каланістаў: 5 сакавіка 1770 г. гараджане напалі на брытанскі вайсковы патруль, які адкрыў агонь, і 3 бостанцы былі забіты, потым 5 снежня 1773 г. група змагароў за незалежнасць калоній напала на караблі Ост-Індыйскай кампаніі (Бостанскае чаяпіцце). У адказ урад метраполіі прыняў яшчэ некалькі рэпрэсіўных актаў, а самакіраванне калоній выступіла супраць іх. Каланісты пачалі рыхтавацца да магчымага паўстання, ствараць апалчэнні «мінітмэнаў» і збіраць зброю. Спробы мясцовых англійскіх чыноўнікаў і некаторых рэлігійных груп, напрыклад, квакераў знайсці кампраміс, які б прымірыў калоніі і метраполію, былі праігнараваны брытанскім каралём[1].

Пачатак вайны

правіць

Камандзір англійскіх войск у Бостане генерал Томас Гейдж атрымаў загад канфіскаваць склад боепрыпасаў і зброі ў горадзе Канкорд. 19 красавіка 1775 г. Тады яго людзі сустрэлі значную групу мінітмэнаў ля вёскі Лексінгтан. Калі мінітмэны адмовіліся разысціся, англічане адкрылі агонь, забілі 8 і паранілі 10 чалавек. Пасля гэтага, атрад дайшоў да Канкорда і знішчыў склад (але мінітмэны паспелі разабраць адтуль зброю раней). Там англійскі атрад падвергся нападу мінітмэнаў, які цягнуўся ўвесь іх шлях да Бостана. Чырвоная ўніформа рабіла салдат лёгкай мішэнню, і ў выніку брытанцы страцілі 250 чалавек забітымі і параненымі, а каланісты 93[2].

Другі Кантынентальны Кангрэс, які сабраўся ў Філадэльфіі 10 мая 1775 г., аб’явіў вайну Вялікабрытаніі 15 мая 1775 г. і прызначыў кіраўніком апалчэння каланістаў палкоўніка Джорджа Вашынгтона.

Ход вайны

правіць

Удзельнікі з абодвух бакоў

правіць
Брытанія ЗША
гесенскія найміты армія ЗША
англічане Францыя з 1778 г.
канадскія каланісты Іспанія з 1779 г.
амерыканскія лаялісты Галандыя з 1780 г.
індзейцы

Галоўныя падзеі 1775-77 гг.

правіць

Восень 1775 — зіма 1776 г. Паход арміі Вашынгтона ў Квебек. Пасля некаторых поспехаў, войскі Вашынгтона выбіты з Канады.

Чэрвень 1776 г. брытанскі флот на працягу месяца спрабуе захапіць Чарльзтаўн у Паўднёвай Караліне, але беспаспяхова.

4 ліпеня 1776 г. Другі Кантынентальны Кангрэс прымае Дэкларацыю незалежнасці 13 англійскіх калоній Паўночнай Амерыкі, якія праз некаторы час сталі новай федэратыўнай дзяржавай — Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Жнівень — лістапад 1776 г. Войскі Вашынгтана вядуць баі па абароне г. Нью-Ёрк, церпяць паражэнне і горад застаецца брытанскай ваеннай базай амаль да канца вайны.

26 снежня 1776 войска Вашынгтана разбівае брытанцаў у Нью Джэрсі ля Трэнтана, а 3 студзеня 1777 г. — у бітве ў Прынстане. Пасля гэтага значная частка ЗША пераходзіць пад кантроль Кангрэса.

У 1777 г. брытанская армія заняла Філадэльфію, і ўрад ЗША пакінуў горад.

17 кастрычніка 1777 г. пасля няўдалай спробы ажыццявіць аперацыю па захопу штатаў Нью-Ёрк і Новая Англія брытанскі генерал Бургойн здаўся з арміяй у некалькі тысяч чалавек.

Падзеі 1778-83 гг.

правіць

У 1778 г. брытанцы пачалі аперацыю па захопу паўднёвых штатаў ЗША. Вайна на Поўдні хутка ператварылася ў зацяжную.

У 1778 г. Францыя перайшла ад матэрыяльнай дапамогі паўстанцам да адкрытых марскіх баёў, а у ліпені 1780 высадзіла сухапутную армію на Кантынент.

У 1779 г. Іспанія пачала вайну з Брытаніяй за Фларыду. Але іспанцы не падтрымлівалі армію ЗША.

У 1780 г. Брытанія пачала вайну з Галандыяй, як з гандлёвым партнёрам паўстаўшых амерыканскіх калоній.

На пачатку 1781 г. брытанскія войскі пад кіраўніцтвам Карнуэліса пацярпелі паражэнне пад Каўпензам ў Паўднёвай Караліне і адступілі на тэрыторыю Вірджыніі. Там яны знаходзіліся ў аблозе, якую ім учынілі французскія і амерыканскія войскі.

Пасля эвакуацыі войск Карнуэліса на базу ў Нью-Ёрк баі працягваліся летам і восенню 1781 г. 19 кастрычніка 1781 г. У бітве пры Ёрктаўне Карнуэліс склаў зброю разам з 8000-най арміяй.

Пасля гэтага вайна працягвалася да 3 верасня 1783 г., калі было падпісана парыжскае мірнае пагадненне.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. An Outline of American History. Published by United States Information Agency, p. 70
  2. An Outline of American History. Published by United States Information Agency, p. 71

Дадатковая літаратура

правіць
  • The American Nation. A history, v. 8—10, N. Y., [1933];
  • Bemis S. F. The diplomacy of the American Revolution, N. Y., 1935;
  • Christopher Ward. The War of The Revolution. Macmillan & Co Ltd (1952). ASIN B000ELP5FA
  • Christopher Ward. The Delaware Continentals 1776—1783 ASIN: B0007ECM0K* Hardy J., The first American Revolution, N. Y., 1937;
  • Don Higginbotham. War of American Independence. ISBN 0-613-99800-6
  • Jensen М., The new nation, A history of the United States during the confederation, 1781—1789, N. Y., 1950;
  • Gipson L., The coming of the revolution. 1763—1775, N. Y., 1954.
  • Morais Н., The struggle for American Freedom, N. Y., 1944;
  • Jensen М., The new nation, A history of the United States during the confederation, 1781—1789, N. Y., 1950;
  • Дзве грамадзянскія вайны амерыканцаў Архівавана 30 ліпеня 2013. Андрэй Берастоўскі. // ARCHE
  • Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. Мінск: выдавец А. М. Вараксін, 2019—176 с. ISBN 978-985-7220-59-5