Касінеры (польск.: kosynierzy) — ваяры, узброеныя вертыкальна насажанымі на шасты косамі.

Міхаіл Стаховіч. Касінеры ў 1794 годзе

Гісторыя

правіць

Касінеры біліся ў вызваленчых паўстаннях 1794, 1831, 1848, 1864 гадоў, а таксама ў абарончай вайне 1939 года.

Назва ўпершыню была дадзена мазавецкім сялянам, незадаволеным другім падзелам Рэчы Паспалітай. Яны з'явіліся ў колькасці 300 чалавек у войску Касцюшкі[1] і не мелі іншага ўзбраення, апроч вертыкальна насаджаных на шасты косаў. Каб пабудзіць сялян да паўстання, Касцюшка ўсхваляў храбрасць касінераў, двум з іх надаў чыны афіцэраў і сам надзеў кафтан мазавецкіх сялян.

Падчас паўстання 1863—1864 гадоў Кастуся Каліноўскага касінеры паўсталі ў Польшчы і Літве. Літоўскія касінеры часам замест косаў на дрэўках мелі проста вострыя палосы жалеза.

Касінеры ў літаратуры

правіць

Касінеры ў музыцы

правіць
  • Песня Сяргея Башлыкевіча (Leibonik) — Касінерам 1939
  • Песня гурта Dzieciuki — Мужыцкая праўда

Зноскі

Спасылкі

правіць