Чарлстан (Паўднёвая Караліна)

Ча́рлстан (англ.: Charleston) — горад у паўднёва-ўсходняй частцы штата Паўднёвая Караліна, ЗША, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Размешчаны на паўвостраве паміж вусцямі рэк Эшлі і Купер (паўднёвага рукавы ракі Санці), у глыбакаводнай бухты, вельмі зручнай для стаянкі суднаў. Буйны порт на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Насельніцтва 127 999 жыхароў (2013 года).

Горад
Чарлстан
Charleston
Сцяг
Сцяг
BroadStreetCharleston.jpg
Краіна
Штат
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Плошча
347,5 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Насельніцтва
&&&&&&&&&0127999.&&&&&0127 999 чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
843
Афіцыйны сайт
charlestoncity.info (англ.) 
Чарлстан на карце ЗША ±
Чарлстан (Паўднёвая Караліна) (ЗША)
Чарлстан (Паўднёвая Караліна)
Чарлстан (Паўднёвая Караліна) (Паўднёвая Караліна)
Чарлстан (Паўднёвая Караліна)

ГісторыяПравіць

 
Гістарычная забудова ў цэнтры Чарлстана

Чарлстан — першае англійскае паселішча ў Паўднёвай Караліне. Закладзена было ў 1670 годзе пад назвай Charles Towne («горад Карла») — у гонар караля Англіі Карла II. У 1680 годзе Чарлстан быў перанесены на сваё цяперашняе месца і стаў багацець на гандлі рысам і індыга. У 17221783 гадах стаў афіцыйна называцца Charles City and Port. Да 1775 года тут знаходзілася рэзідэнцыя губернатара Паўднёвай Караліны, а да 1790 года ён служыў сталіцай гэтага штата.

На працягу першай паловы XIX стагоддзя Чарлстан — адзін з самых паспяховых гарадоў у паўднёвых штатах, найважнейшы баваўняны порт. У снежні 1860 года жыхары Чарлстана абвясцілі пра сэцэсію Паўднёвай Караліны ад ЗША. З захопу форта Самтэр у Чарлстанскай бухце пачалася Грамадзянская вайна ў ЗША (зараз форт абвешчаны нацыянальным помнікам). З 10 ліпеня 1863 года па 18 лютага 1865 года горад знаходзіўся ў блакадзе. Са спробай прарваць гэту блакаду звязаны першы ў гісторыі эпізод паспяховага выкарыстання падводнай лодкі: H. L. Hunley патапіла шлюп USS Housatonic, але і сама загінула.

Пазбавіўшыся свайго значэння ў якасці баваўнянага порта, Чарлстан сутыкнуўся з эканамічным спадам. У XX стагоддзі апорай мясцовай эканомікі была база ваенна-марскога флоту ЗША, якую пашыралі падчас абедзвюх сусветных войнаў. Закрыццё шэрагу абаронных прадпрыемстваў у 1993 годзе стала сур'ёзным ударам па горадзе.

КліматПравіць

Горад знаходзіцца ў вільготным субтрапічным клімаце (Cfa паводле класіфікацыі Кёпена) з мяккай зімой і спякотным, вільготным летам. На працягу ўсяго года выпадае вялікая колькасць ападкаў. Максімальная тэмпература паветра была зафіксавана 2 чэрвеня 1985 на ўзроўні 40 °C (104 °F), мінімальная 21 студзеня 1985 на ўзроўні -12 °C (10 °F). Ураганы з'яўляюцца сур'ёзнай пагрозай для тэрыторыі летам і ранняй восенню, у верасні 1989 года тры чвэрці будынкаў пацярпелі ад напору ўрагана «Х'юга»; агульная сума шкоды наблізілася да 3 мільярдаў долараў.

Клімат Чарлстана
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 28,3 30,6 32,2 35,0 37,2 39,4 40,0 40,6 37,2 34,4 31,1 28,3 40,6
Сярэдні максімум, °C 15,0 17,1 20,9 24,7 28,4 31,3 32,8 31,9 29,3 25,1 21,0 16,4 24,5
Сярэдняя тэмпература, °C 9,1 10,9 14,5 18,2 22,5 26,1 27,8 27,2 24,4 19,4 14,8 10,4 18,8
Сярэдні мінімум, °C 3,1 4,8 8,2 11,8 16,6 20,9 22,8 22,4 19,6 13,8 8,6 4,5 13,1
Абсалютны мінімум, °C −14,4 −11,1 −9,4 −1,7 2,2 10,0 12,2 13,3 5,6 −2,8 −9,4 −13,3 −14,4
Норма ападкаў, мм 94 75 94 74 77 144 166 182 155 95 62 79 1 297
Крыніца: Надвор'е і клімат

СлавутасціПравіць

 
Нямецкая евангелічна-лютэранская царква Св. Матфея

Горад вядомы сваімі старадаўнімі дамамі і цэрквамі каланіяльнага перыяду, маляўнічымі вулачкамі і дворыкамі, а таксама садамі. Некалькі сядзіб плантатараў адкрыты для наведвання ў якасці музеяў. Сярод адукацыйных устаноў — муніцыпальны каледж (1770, першы ў ЗША), медыцынскі ўніверсітэт (1824) і ваенная школа (1842). Чарлстанскі музей (1773) — найстарэйшы музей у ЗША.

Гарады-пабрацімыПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць