Сэцэсія
Сэцэ́сія[1] (лац.: secessio — выхад; ад secedo — выходжу) — выхад са складу дзяржавы (як правіла федэратыўнай) якой-небудзь яе часткі (як правіла, суб’екта федэрацыі). Вынік сепаратызму; антонім анексіі. Тэрмін у гэтым значэнні з’явіўся ў часе амерыканскай Вайны за незалежнасць.
Права на сэцэсію можа прызнавацца правам дзяржавы, з якой адбываецца выхад (напрыклад, Канстытуцыі СССР 1924, 1936 і 1977 гадоў), ці не прызнавацца (напрыклад, Канстытуцыя Югаславіі). У другім выпадку пры спробах сэцэсіі ўзнікае прававое пытанне аб прымянімасці прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы або права народа на самавызначэнне (міжнароднае права безумоўна аддае прыярытэт праву на самавызначэнне ў выпадку калоній).
У Вялікабрытаніі і Канадзе для незалежнасці гістарычных частак, каланіяльных і залежных тэрыторый досыць правядзення рэферэндуму і падтрымкі сэцэсіі большасцю галасоў. Хоць праведзеныя рэферэндумы (1980, 1995, 2014) не далі станоўчага выніку, блізкая магчымасць здабыць незалежнасць ёсць у Квебека і Шатландыі, дзе колькасць прыхільнікаў аддзялення расце. Падобнымі ж правамі тэарэтычна могуць скарыстацца і астатнія часткі Вялікабрытаніі — Англія, Паўночная Ірландыя і Уэльс.
Заканадаўства ЗША не прадугледжвае (але і не забараняе) сэцэсію штатаў. Аднак, для незалежнасці асацыяванага Пуэрта-Рыка і рада ціхаакіянскіх астравоў досыць адпаведнага выніку рэферэндуму.
Расійская канстытуцыя права на сэцэсію не прадугледжвае[2][3][4].
У апошнія дзесяцігоддзі шмат народаў і сепаратысцкіх рухаў змагаліся за незалежнасць, але, акрамя ўзнікнення новых краін пры распадах СССР, Чэхаславакіі, Югаславіі, пры спыненні асацыяцыі са ЗША шэрага ціхаакіянскіх астравоў і пры дэкаланізацыі Намібіі і Усходняга Тымора, паспяховая сэцэсія адбылася толькі ў выпадку Бангладэш, Сінгапура, Эрытрэі і Паўднёвага Судана.
У 1861 годзе сэцэсію са Злучаных Штатаў здзейснілі Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, што прывяло да грамадзянскай вайны.
Гл. таксама
правіць- Нацыянальна-тэрытарыяльная аўтаномія
- Сепаратызм
- Права на самавызначэнне
- Reference re Secession of Quebec (Вярхоўны суд Канады, 1998)
- Тэхас супраць Уайта (Вярхоўны суд ЗША, 1869)
- Слуханні аб законнасці незалежнасці Косава
- Міжнародная рэакцыя на абвяшчэнне незалежнасці Косава
- Міжнародная рэакцыя на абвяшчэнне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі
Зноскі
- ↑ Напісанне «Сэцэ́сія» ў адпаведнасці са Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
- ↑ Сецессия — Конституционное право РФ — Яндекс. Словари Архівавана 23 верасня 2015.
- ↑ Комментарий к Конституции Российской Федерации (под ред. В. Д. Зорькина, Л. В. Лазарева). — Эксмо, 2010 г.
- ↑ Конституция Российской Федерации: доктринальный комментарий (постатейный) (под ред. Ю. А. Дмитриева). — «Деловой двор», 2009 г. (289 страниц)
Літаратура
правіць- Бьюкенен А. Сецессия. Право на отделение, права человека и территориальная целостность государства Архівавана 4 сакавіка 2016. М. : Рудомино, 2001. — ISBN 5-7380-0145-1