Анексія
Ане́ксія[1] (ад лац.: ad і nexus — да і злучэнне) — афіцыйнае далучэнне дзяржавай усёй ці часткі тэрыторыі іншай дзяржавы ў аднабаковым парадку. Па міжнароднаму праву анексія — адзін з відаў агрэсіі і ў наш час цягне міжнародна-прававую адказнасць.
Як адзначае Ленін, у паняцце анексіі ўваходзяць звычайна 1) паняцце гвалту (гвалтоўнае далучэнне); 2) паняцце чужанацыянальнага прыгнёту (далучэнне «чужой» вобласці і т.п.) і — часам — 3) паняцце парушэння status quo[2].
Анексію варта адрозніваць ад акупацыі, якая не цягне за сабой змены юрыдычнай прыналежнасці тэрыторыі. Так, напрыклад, Боснія і Герцагавіна, якая знаходзілася пад акупацыяй Аўстра-Венгрыі з 1878 года, была анексавана ёю толькі ў 1908 годзе, а да таго лічылася фармальна тэрыторыяй Асманскай імперыі.
У XX стагоддзі ў сувязі з развіццём міжнароднага права анексія часцей за ўсё мае форму не аднабаковага абвяшчэння далучэння тэрыторыі, а паступовага ўключэння рэгіёну ў сферу ўплыву дзяржавы, акупацыю, фармаванне часовага ўраду і правядзенне плебісцыту, пасля якога аб’яўляецца пра рэалізацыю права нацыі на самавызначэнне ў рамках уключэння тэрыторыі ў склад агрэсара (Рэспубліка Гаваі ў 1898, Заходняя Беларусь у 1939, Рэспубліка Кувейт у 1990).
Прыклады анексій
правіць- 1833 — Вялікабрытанія анексавала Фалклендскія астравы.
- 1848 — Францыя анексавала Алжыр.
- 1861 — Іспанія анексавала Дамініканскую Рэспубліку.
- 1898 — ЗША анексавалі Гаваі.
- 1908 — Аўстра-Венгрыя анексавала Боснію і Герцагавіну. (Гл. Баснійскі крызіс) (дэ-факта частка Аўстра-Венгрыі з 1878).
- 1910 — Японія анексавала Карэю.
- 1914 — Вялікабрытанія анексавала Егіпет.
- 1914 — Вялікабрытанія анексавала Кіпр, які да гэтага належаў Асманскай імперыі. (дэ-факта калонія Вялікабрытаніі з 1878).
- 1918 — Румынія анексавала Бесарабію.
- 1940 — СССР анексаваў Бесарабію і Паўночную Букавіну.
- 1961 — Індыя акупавала і анексавала Партугальскую Індыю.
- 1967 — Ізраіль анексаваў Усходні Іерусалім.
- 1975 — Індыя анексавала Сікім.
- 1975 — Марока і Маўрытанія акупавалі і анексавалі Іспанскую Сахару (Маўрытанія адмовілася ў 1979 годзе, Марока кантралюе 2/3 тэрыторыі).
- 1976 — анексія Інданезіяй Усходняга Тымора.
- 1981 — Ізраіль анексаваў Галанскія вышыні.
- 1990 — Ірак анексаваў Кувейт.
- 2014 — Расія анексавала Крым і Севастопаль, што належалі Украіне.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Ане́ксія паводле Баршчэўская, А. Л., Баршчэўскі, Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад А. Л. Баршчэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 2-е выд. — Мінск: Радыёла-плюс, 2011. — 560 с.
- ↑ Ленин В. И. Полное собрание сочинений Том 30 ИТОГИ ДИСКУССИИ О САМООПРЕДЕЛЕНИИ — Таинственная Страна Архівавана 15 студзеня 2021.