Эдвард Ян Ромер
Эдвард Ян Ромер (14 мая 1806 — 15 мая 1878) — грамадcкі дзеяч, літаратар, перакладчык i мастак. Бацька Альфрэда Ізідора і Эдварда Матэя Ромераў.
Эдвард Ян Ромер | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 14 мая 1806 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 1878 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхал Ромер |
Маці | Рахеля з дэ Раесаў[d] |
Жонка | Ганна з Белазораў[d] і Соф’я з Белазораў[d] |
Дзеці | Альфрэд Ізідор Ромер, Эдвард Матэй Ромер, Elżbieta Römer[d] і Ісідор Раман Антоні Ромер[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба |
|
Уплыў | Міхал Падалінскі і Ян Рустэм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ шляхецкага роду Ромераў, сын Міхала Юзафа Ромера (1778—1853) і Рахелі з дэ Раесаў (Rachela de Raës; 1783—1855). Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823—1828), жывапісу — у Я. Рустэма. Падчас паўстання 1830—1831 сябар Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэта.
У 1833 г. паўгода правёў у турме па справе эмісара Юзафа Заліўскага, які ў тым годзе спрабаваў выклікаць новае паўстанне, прайшоўшы з атрадам з Галіцыі да Каралеўства Польскага[1]. У 1834 усталяваў сувязь з Літоўскім камітэтам (Вільня), таксама падтрымліваў адносіны з эмігранцкім лагерам польскага «караля дэ-факта» А. Ю. Чартарыйскага.
У ліпені 1838 зноў арыштаваны за сувязь з дзейнасцю Шымана Канарскага, які ствараў канспіратыўную сетку для арганізацыі новага паўстання. Э. Я. Ромер быў адпраўлены ў турму, асуджаны да смяротнага пакарання, замененага ссылкай. 13 гадоў, да 1852 года, правёў у ссылцы ў Волагдзе і Вялікім Усцюгу. Разам з ім у ссылцы была яго жонка Зоф’я з Белазораў. У Волагдзе ў іх нарадзіўся сын Эдвард Матэвуш Ромер[1].
Пасля вяртання ў Вільню быў пад наглядам паліцыі. Быў сябрам Музея старажытнасцей i Віленскай археалагічнай камісіі (з 1855), дырэктарам 2-га аддзела Таварыства дабрачыннасці (з 1855), сябар шэрагу іншых таварыстваў. Падчас паўстання 1863—1864 пад хатнім арыштам. Пазней працаваў у Таварыстве дабрачыннасці, сябар праўлення Зямельнага банка. Аўтар эпіграм на знакамітых сучаснікаў, перакла́даў, партрэтаў сына Альфрэда Ізідора i іншых членаў сваёй сям’і.
Пахаваны разам з другой жонкай Соф’яй у сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках.
Сям’я
правіцьЗ 7 студзеня 1831 года ў шлюбе з першай жонкай Ганнай з Монвід-Белазораў (1805—1834). Дзеці:
- Альфрэд Ісідар (1832—1897)
- Яўген Тадэвуш (1833—1847)
У другім шлюбе з 25 лютага 1837 года з Соф’яй з Монвід-Белазораў (1817—1893). Дзеці:
- Эдвард Павел (1838—1844)
- Ісідар Раман Антоні (1843—1910)
- Эдвард Матэй (1848—1900)
- Антоні (1852—1854)
- Браніслаў Антоні (1856—1899)
- Эльжбета Клара Крысціна (1859—1934)
Творы
правіць- Wyprawa do wód z Litwy do Normandii kartki z dziennika 6 czerwca — 16 listopada 1861 Edward Jan Römer; oprac. i wprow. Danuta Kamolowa. ISBN 8370095976
Зноскі
- ↑ а б Станіслаў Сільвановіч. Гісторыя маёнткаў Лунна, воля і лёсы іх уладальнікаў
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдвард Ян Ромер