Шыман (Сымон) Канарскі (польск.: Szymon Konarski; 5 (17) сакавіка 1808, в. Дабкішкі, Аўгустоўскага пав., Польшча — 27 лютага (11 сакавіка) 1839) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі.

Шыман Канарскі
Szymon Konarski.JPG
 
Дзейнасць журналіст, палітык
Нараджэнне 5 сакавіка 1808(1808-03-05)[1][2]
Смерць 27 лютага 1839(1839-02-27)[1][2] (30 гадоў)
Пахаванне

БіяграфіяПравіць

Са збяднелай шляхты.

 
Малюнак Яна Матэйкі, Шыман Канарскі ў турме, Вільня.

Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, быў у эміграцыі ў Францыі. У 1835 г. нелегальна вярнуўся з эміграцыі ў Расію і стварыў падпольную арганізацыю «Садружнасць польскага народа»[4]. Фактычна Шыман Канарскі рыхтаваў новае паўстанне. У Беларусі ён знайшоў немалую колькасць прыхільнікаў, а яго арганізацыя пачала разрастацца, быў нават створаны філіял «Жаночае таварыства». Але ў маі 1838 г. Ш. Канарскага арыштавалі. Як вынік — на працягу 1838—1839 гг. пракацілася хваля арыштаў. У вязніцы трапілі: Тамаш Булгак, Эдвард Жалігоўскі, Ян Станіслаў Казакевіч, Франц Савіч, Адам Сузін, Людвік Трынкоўскі, Ева Фялінская, Ян Ястржэмбскі. У 1840 г. быў схоплены ўдзельнік звязанага з Ш. Канарскім «Дэмакратычнага таварыства» філосаф і медык Мацей Лавіцкі.[5]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France Szymon Konarski // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 Szymon Konstanty Józef Ignacy Konarski // маёмасць
  3. Конарский Шимон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. «польскі» мела больш шырокі сэнс, прыналежнасць да тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.
  5. Маракоў Л. У. Прадмова // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.

ЛітаратураПравіць

  • Mościcki Н., Szymon Konarski. Warszawa, 1949.