Евангелічныя могілкі (Вільня)
Евангелічныя могілкі — колішнія могілкі ў Вільні, які размяшчаліся на Боўфалавай гары ў раёне Пагулянкі.
Евангелічныя могілкі | |
---|---|
польск. Cmentarz ewangelicki w Wilnie | |
54°41′02″ пн. ш. 25°16′08″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Вільнюс |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1800-я |
Дата закрыцця | 1956 |
Дата ліквідацыі | 1950-я |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Могілкі былі закладзены паводле планаў віленскага садоўніка Вебера. Спачатку гэта былі лютэранскія могілкі, але з 1830 г. тут адбываліся і пахаванні кальвіністаў.
У 1819 годзе паводле праекта Каралем Шыльдгаўзенам была пабудавана могілкавая капліца (не зберглася).
Могілкі пацярпелі ў час ваенных дзеянняў. У 1956 годзе могілкі закрыты, некаторыя надмагіллі былі перавезены на могілкі на Росе і ў Салтанішках. У 1960 годзе была знесена могілкавая капліца і на гэтай тэрыторыі створаны гарадскі парк, а ў 1974 годзе пабудаваны Палац шлюбаў[1].
На былых могілках захаваўся толькі класіцыстычны маўзалей роду Нішкоўскіх (архітэктар Караль Падчашынскі), які цяпер выкарыстоўваецца я сувенірны кіёск. У гэтым маўзалеі быў пахаваны Ян Фрыдэрык Нішкоўскі (1774—1816), прафесар хірургіі Віленскага ўніверсітэта[1].
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
правіць- Баляслаў Богуш-Сестранцэвіч (1868—1940) — польскі военачальнік, брыгадны генерал Войска Польскага.
- Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1869—1927) — графік і жывапісец.
- Мацей Ворбэк-Летаў (1593—1663) — прыдворны лекар караля Уладзіслава IV Вазы.
- Аляксандр Заштаўт (1877—1944) — польскі палітычны дзеяч.
- Шыман Канарскі (1808—1839) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі.
- Ян Фрыдэрык Нішкоўскі — прафесар хірургіі Віленскага ўніверсітэта,
- Караль дэ Пертэс (1740—1815) — выдатны ваенны картограф XVIII стагоддзя, энтамолаг.
- Ваўжынец Путкамер (1794—1850) — землеўласнік, грамадскі дзеяч, маршалак шляхты Лідскага павета.
- Міхал Юзаф Ястрэмбскі (1859—1938) — суперінтэндант Віленскага евангелічна-рэфармацкага Сінода (1902—1938).
- Францішак Аляхновіч (1883—1944) — беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, празаік.
Галерэя
правіць-
Евангелічныя могілкі. Я. Булгак, 1914-1937
-
Евангелічныя могілкі. 1910-я
-
Евангелічныя могілкі. Я. Булгак, 1914-1937
-
Евангелічныя могілкі. Я. Булгак, 1915-1920
-
Евангелічныя могілкі. Я. Булгак, 1919
-
Евангелічныя могілкі. Я. Булгак, 1919
-
Евангелічныя могілкі. Я. Булгак, 1919
-
Евангелічныя могілкі. Я. Булгак, 1919
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Wilno - dzieje architektura cmentarze / Edmund Małachowicz. — Wrocław: Oficyna Wydawnicza Politechniki Wrocławskiej, 1996. — 601 с. — ISBN 978-83-7085-182-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Евангелічныя могілкі (Вільня)