Ян Рустэм
Ян Рустэм (польск.: Jan Rustem, літ.: Jonas Rustemas, арм.: Յան Ռուստամ; 1762, Канстанцінопаль — 9 (21) чэрвеня 1835, Ду́кшцяляй(літ.) бел., цяпер Ігналінскі раён) — мастак, стваральнік Віленскай мастацкай школы.
Ян Рустэм | |
---|---|
![]() «Аўтапартрэт з палітрай», 1810-я | |
Дата нараджэння | 1762[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 чэрвеня 1835[4][3][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | мастак-партрэціст |
Мастацкі кірунак | пераходны ад класіцызму да рамантызму |
Уплыў на | Караль Рыпінскі і Ян Ётэйка |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Па розных версіях Рустэм быў армянскага, грэчаскага альбо турэцкага паходжання.
Нарадзіўся ў Канстанцінопалі[6]. Дзесяцігадовы сірата быў прывезены ў 1774 годзе князем Адамам Казімірам Чартарыйскім у Варшаву. На яго сродкі выхоўваўся і вучыўся выяўленчаму мастацтву спачатку ў Варшаве ў Я. П. Норбліна і М. Бачарэлі, пазней у Германіі (1788—1789)[6]. Па вяртанні працаваў мастаком у тэатры Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме.
З 1798 года выкладаў у Галоўнай віленскай школе, у 1803 ператворанай у імператарскі Віленскі ўніверсітэт, спачатку ў якасці ад'юнкта(руск.) бел. пры прафесары Францішку Смуглевічы[6]. Пасля смерці Смуглевіча ў 1807 годзе Рустэм стаў прафесарам і загадваў Віленскай мастацкай школай пры ўніверсітэце[6]. Працягваючы прынцыпы выкладання мастацтва Ф. Смуглевіча, упершыню ўвёў у навучальны працэс працу з натуры[6].
У 1820 годзе арганізаваў першую ў Літве выстаўку выяўленчага мастацтва, на якой былі прадстаўлены работы яго вучняў.
Быў членам масонскай ложы.
Памёр у маёнтку Пушкі(літ.) бел. пад Дукштамі, дзе і пахаваны.
Сям'яПравіць
Другой жонкай у 1826 годзе стала Ганна з Пучынскіх (1789—1868), удава Яна Зайдлера, уладальніка аптэкі «Пад лебедзем»[7]. Захаваліся прынамсі два яе партрэты пэндзлю Я. Рустэма. Адзін захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, а другі — у Літоўскім мастацкім музеі(руск.) бел..
Выкладчыцкая дзейнасцьПравіць
Вучнямі Я. Рустэма былі між іншых: І. Аляшкевіч, Валянцін Ваньковіч, Ян Дамель, Н. Орда, К. Русецкі, І. Хруцкі, В. І. Дмахоўскі, Ц. Бычкоўскі, К. Бахматовіч, А. Шэмеш, Т. Шаўчэнка, Ю. Азямблоўскі, П. Ётэйка[6]. Да найбольш адораных вучняў Рустэма адносяць Канута Русецкага[8].
ТворчасцьПравіць
У ранніх працах выразны ўплыў французскага класіцызму, пазней у яго творах з'яўляюцца рысы рамантызму. Пісаў аўтапартрэты і партрэты, між іншым, Т. Зана, А. Снядэцкага, Я. Снядэцкага, І. Лялевеля, Д. Сандэрса, А. Капелі, А. Манюшкі, жанравыя сцэны ў духу ранняга рамантызму («Турак з канём», «Бабуля і ўнучка»), акварэлі і малюнкі з гарадскога і сельскага жыцця з выкарыстаннем розных тэхнік. Праектаваў дэкарацыі і касцюмы для віленскага тэатра.
Творы захоўваюцца ў музеях Германіі, Літвы, Польшчы і Беларусі.
Галерэя твораўПравіць
Марыя Мірская, Адам Напалеон Мірскі і Барбара Шумская (каля 1808)
Крысціна Франк (каля 1819)
Ян Снядзецкі (1823)
Партрэт Ю. Хурціга(руск.) бел.
Ганна з Пучынскіх Літоўскі мастацкі музей(руск.) бел.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128793260 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Jan Rustem
- ↑ 3,0 3,1 Jan Rustem // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Jan Rustem // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 356-357. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ Ryszkiewicz w PSB,XXXIII, 1991, s. 164 (hasło Rustem Jan)
- ↑ Kanutas Ruseckas (літ.)
ЛітаратураПравіць
- Rūta Janonienė(літ.) бел.. Jonas Rustemas. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidyklab 1999. 360 p. ISBN 9986-571-49-9.
- Stefania Krzysztofowicz-Kozakowska(руск.) бел.. Malarstwo Polskie w zbiorach za granicą. — Wydawnictwo Kluszczyński, 2003. — ISBN 83-88080-85-7.
- Od starożytności do współczesności - Malarstwo i rzeźba. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN S.A., 2006.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Рустэм
- zycie i tworczosc — rustem jan (польск.)
- Jonas Rustemas (літ.)
- Рустем Иван Францевич (руск.)