Станіслаў Солтан

(1756—1836) маршалак надворны літоўскі, старшыня часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага ў 1812 годзе

Станіслаў Солтан (27 жніўня 1756, Бярдзічаў — 1836, Мітава) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. харунжы1782) і падкаморы вялікі літоўскі1790), маршалак надворны літоўскі (17911792), староста слонімскі; генерал-ад’ютант літоўскай польнай булавы.

Станіслаў Солтан
Ян Рустэм. «Партрэт Станіслава Солтана»
Ян Рустэм. «Партрэт Станіслава Солтана»
Солтан[d]
Солтан[d]
Надворны маршалак літоўскі
1791 — 1792
Папярэднік Ігнацы Патоцкі
Пераемнік Міхал Гелгуд
Нараджэнне 27 жніўня 1756(1756-08-27)[1]
Смерць 1836[2][1][…]
Род Перасвет-Солтаны
Бацька Станіслаў Солтан[d]
Маці Алена з Ромераў[d]
Жонка 1) князёўна Францішка Тэафілія Радзівіл
2) Канстанцыя Тапліцкая
Дзеці ад 1-га шлюбу: 1) Адам Леан Людвік Солтан, 2) Караліна Солтан, 3) Ганна Солтан, 4) Алена Солтан
ад 2-га шлюбу: 5) Станіслаў Солтан, 6) Уладзіслаў Солтан, 7) Алена Солтан
Веравызнанне каталік
Член у
Званне генерал
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне і сям’я

правіць
 
Францішка Тэафілія Радзівіл — першая жонка Станіслава Солтана

Прадстаўнік шляхецкага роду Перасвет-Солтанаў герба «Солтан» («Сыракомля» зменены), сын Станіслава і Алены з Ромераў.

Першы раз ажаніўся з Францішкай Тэафіліяй з Радзівілаў, другі — з Канстанцыяй з Тапліцкіх. У першым шлюбе меў сына Адама Леана Людвіка і дачок Караліну, Ганну і Алену, у другім — сыноў Станіслава і Уладзіслава, дачку Алену.

Палітычная дзейнасць

правіць
 
У маладым веку

Пасля прыняцця ў Рэчы Паспалітай Канстытуцыі 3 мая 1791 года, Станіслаў Солтан увайшоў у склад групоўкі «Згуртаванне прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая».

Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання Т. Касцюшкі, пасля падаўлення якога расійскія ўлады выслалі яго ў Казань. Вызвалены расійскім імператарам Паўлам I.

У 1806—1807 гадах разам з палкоўнікам Ф. Патоцкім рыхтаваў новае паўстанне ў колішнім Вялікім Княстве Літоўскім, у 1808 годзе выехаў у Герцагства Варшаўскае.

У канцы 1811 года ўдзельнічаў у мінскім з'ездзе арыстакратаў літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі, скліканым князем Міхалам Клеафасам Агінскім (1765—1833), на якім абмяркоўвалі праект аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага (1811) на чале з расійскім манархам Аляксандрам I і на якім адбылося прымірэнне былых прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая 1791 года і былых таргавіцкіх канфедэратаў.

У расійска-французскую вайну (1812) Напалеон прызначыў яго старшынёй часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага (1812); адначасова ўзначаліў камітэт харчавання і магазінаў. Прыбыў у Вільню 18 ліпеня 1812 года, аднак з прычыны кепскага стану здароўя з 24 жніўня да 6 лістапада не выконваў абавязкаў. Па сканчэнні вайны эміграваў.

Смерць

правіць

Памёр у Мітаве (цяперашняя Елгава), Курляндская губерня, Расійская імперыя.

Зноскі

  1. а б Stanisław Sołtan h. własnego // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Stanisław Sołtan // NUKAT — 2002.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць