Адкрыць галоўнае меню
Герб маршалка

Маршалак надворны літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 маршалак дворны літоўскі) — дзяржаўная пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім. Загадваў гаспадарчымі справамі вялікага князя, кіраваў маршалкамі гаспадарскімі. Быў намеснікам маршалка вялікага.

Пачынаючы з часоў Уладзіслава Вазы засядаў у Сенаце.

Спіс надворных маршалкаў літоўскіхПравіць

Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Дворныя маршалкі літоўскія
1494 1500 Рыгор Осцік
(Grzegorz Stankowicz Ościk)
  Трапіў у палон у бітве на Ведрашы
1500 1506 Міхаіл Львовіч Глінскі
(Michał Gliński)
  Зняты з пасады новым каралём Жыгімонтам Старым
1518 1526 Юрый Іванавіч Іллініч
(Jerzy Iwanowicz Ilinicz)
  Памёр на пасадзе дворнага маршалка
1528 1541 Юрый Радзівіл
(Jerzy Radziwiłł)
  Адначасова польны, з 1531 вялікі гетман літоўскі і кашталян віленскі.
Памёр на пасадзе дворнага маршалка
1542 1551 Іван Гарнастай
(Iwan Hornostaj)
  Адначасова падскарбі земскі літоўскі.
Паступіў на новагародскага ваяводу
1552 1569 Астафій Валовіч
(Ostafi Wołłowicz)
  Адначасова з 1561 вялікі падскарбі літоўскі, а з 1566 падканцлер літоўскі.
Паступіў на троцкага кашталяна
Надворныя маршалкі літоўскія
1569 1579 Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
(Mikołaj Krzysztof Radziwiłł Sierotka)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1579 1586 Альбрэхт Радзівіл
(Albrecht Radziwiłł)
  Брат папярэдняга.
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1588 1596 Мікалай Тальваш
(Mikołaj Talwosz)
  Паступіў на троцкага кашталяна
1596 1597 Крыштаф Дарагастайскі
(Krzysztof Dorohostajski)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1598 1615 Пётр Весялоўскі
(Piotr Wiesiołowski)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1617 1621 Ян Станіслаў Сапега
(Jan Stanisław Sapieha)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1622 1635 Крыштаф Весялоўскі
(Krzysztof Wiesiołowski)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1635 1637 Аляксандр Людвік Радзівіл
(Aleksander Ludwik Radziwiłł)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1637 1645 Казімір Леў (Казімір Леан) Сапега
(Kazimierz Leon Sapieha)
  Паступіў на падканцлера літоўскага
1645 1649 Антоні Ян Тышкевіч
(Antoni Jan Tyszkiewicz)
  Памёр на пасадзе надворнага маршалка
1649 1654 Крыштаф Завіша
(Krzysztof Zawisza)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1654 1683 Тэадор Аляксандр Ляцкі
(Teodor Aleksander Lacki)
  Памёр на пасадзе надворнага маршалка
1683 1685 Юзаф Багуслаў Слушка
(Józef Bogusław Słuszka)
  Паступіў на троцкага кашталяна
1685 1691 Ян Караль Дольскі
(Jan Karol Dolski)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1692 1699 Аляксандр Павел Сапега
(Aleksander Paweł Sapieha)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1699 1702 Януш Антоні Вішнявецкі
(Janusz Antoni Wiśniowiecki)
  Паступіў на віленскага кашталяна
1702 1706 Казімір Антоні Сангушка
(Kazimierz Antoni Sanguszko)
  Памёр на пасадзе надворнага маршалка
1706 1713 Юзаф Мнішак
(Józef Wandalin Mniszech)
  Паступіў на вялікага маршалка кароннага
1708 1709 Казімір Міхал Пац
(Kazimierz Michał Pac)
  Прызначаны Станіславам Ляшчынскім
1713 1734 Павел Караль Сангушка
(Paweł Karol Sanguszko)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1734 1735 Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
(Michał Kazimierz Radziwiłł Rybeńko)
  Паступіў на троцкага кашталяна і польнага гетмана літоўскага
1736 1738 Ігнацы Завіша
(Ignacy Zawisza)
  Памёр на пасадзе надворнага маршалка
1739 Фердынанд Плятэр
(Ferdynand Plater)
  Памёр на пасадзе надворнага маршалка
1739 1743 Юзаф Сцыпіён (Сцыпіё дэль Кампа)
(Józef Scipio del Campo)
  Памёр на пасадзе надворнага маршалка
1744 1750 Ігнацы Агінскі
(Ignacy Ogiński)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1750 1760 Януш Аляксандр Сангушка
(Janusz Aleksander Sanguszko)
  Адмовіўся ад пасады
1760 1768 Юзаф Паўлін Сангушка
(Józef Sanguszko)
  Брат папярэдняга.
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1768 1781 Уладзіслаў Гуроўскі
(Władysław Gurowski)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1781 1783 Міхал Ежы Мнішак
(Michał Jerzy Wandalin Mniszech)
  Паступіў на вялікага маршалка кароннага
1783 1791 Ігнацы Патоцкі
(Ignacy Potocki)
  Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
1791 1792 Станіслаў Солтан
(Stanisław Sołtan)
  Адмовіўся ад пасады
1792 1795 Міхал Гелгуд
(Michał Giełgud)
  Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.