Юзаф Мнішак
Юзаф Мнішак (1670 — 25 чэрвеня 1747) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Юзаф Мнішак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Józef Mniszech | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Януш Антоні Вішнявецкі | ||||||
Пераемнік | Юзаф Патоцкі | ||||||
Нараджэнне |
1670[1][2][…] |
||||||
Смерць | 25 чэрвеня 1747 | ||||||
Род | Мнішкі[d] | ||||||
Бацька | Ежы Ян Мнішак[d] | ||||||
Маці | Ганна з Хадкевічаў[d] | ||||||
Жонка |
Элеанора Агінская Канстанцыя Тарла |
||||||
Дзеці |
ад другога шлюбу: Ежы Аўгуст, Ян Караль, Альжбета, Людвіка |
||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСтароста санацкі з 1691. Праз шлюб з прадстаўніцай роду Агінскіх уцягнуты ў вайну шляхты ВКЛ супраць Сапегаў; удзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700. Пасля гібелі Міхала Сапегі атрымаў пасаду генерала артылерыі ВКЛ. У 1704 далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі. Маршалак надворны ВКЛ у 1706—1713, маршалак вялікі каронны ў 1713—1742, кашталян кракаўскі з 1742.
Кавалер ордэнаў Белага Арла і расійскага Андрэя Першазванага.
Адзін з буйнейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, на Гарадзеншчыне валодаў Рудавай і Вялікай Бераставіцай, дзе заснаваў францысканскі кляштар. Мецэнат.
Сям’я
правіцьСын валынскага ваяводы Ежы Яна Мнішка і Ганны з Хадкевічаў, дачкі віленскага кашталяна Яна Казіміра Хадкевіча.
Двойчы быў жанаты: спачатку (з 1694) з Элеанорай Агінскай, дачкой мсціслаўскага ваяводы Шымана Караля Агінскага. Дзяцей з ёй не меў. Пасля яе смерці ажаніўся ў 1712 у другі раз з Канстанцыей Тарла. У другім шлюбе меў сыноў Ежы Аўгуста і Яна Караля, а таксама дзвюх дачок: Альжбету, якая стала жонкай графа Караля Веляпольскага, і Людвіку, якая выйшла за Юзафа Патоцкага.
Крыніцы
правіць- ↑ Józef Wandalin Mniszech // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Józef Wandalin Mniszech // NUKAT — 2002.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Мнішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 319. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- Генеалогія Мнішкаў Архівавана 21 верасня 2013.