Ян Караль Мнішак
Ян Караль Мнішак (1716 — 19 верасня 1759) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Староста галіцкі, каронны лоўчы ў 1736—1742, падкаморы ВКЛ з 1742; генерал-лейтэнант каронных войскаў. Трымаў шматлікія староствы.
Ян Караль Мнішак Jan Karol Mniszech | ||
Герб «Мнішак» | ||
| ||
---|---|---|
1742 — 1759 | ||
Папярэднік | Ежы Аўгуст Мнішак | |
Пераемнік | Станіслаў Радзівіл | |
Нараджэнне | 1716 | |
Смерць | 19 верасня 1759
| |
Род | Мнішкі | |
Бацька | Юзаф Мнішак | |
Маці | Канстанцыя Тарла | |
Жонка | Кацярына Замойская | |
Дзеці | Юзаф, Станіслаў Ежы, Міхал Ежы, Альжбета, Людвіка | |
Узнагароды |
Сям'яПравіць
Сын кракаўскага кашталяна Юзафа Мнішка і яго другой жонкі Канстанцыі Тарла. У 1741 ажаніўся з Кацярынай Замойскай, дачкой смаленскага ваяводы Міхала Здзіслава Замойскага.
Меў сыноў Юзафа, Станіслава Ежы і Міхала Ежы, а таксама дзвюх дачок: Альжбету, якая стала жонкай Яна Домбскага, і Людвіку, якая выйшла за князя Аўгуста Казіміра Сулкоўскага.
КрыніцыПравіць
- Пазднякоў В. Мнішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 319. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.