Станіслаў Радзівіл (1722—1787)

Станіслаў Радзівіл (польск.: Stanisław Radziwiłł; 3 мая 1722, мяст. Дзятлава, Слонімскі павет, цяпер Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — 22 красавіка 1787[1]) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант кавалерыі (1765), маршалак Трыбунала ВКЛ.

Станіслаў Радзівіл
польск.: Stanisław Radziwiłł
Stanisław Radziwiłł (1722-1787).PNG
Herb Traby.jpg
Сцяг Крайчы ВКЛ
27.11.1752 — 20.9.1759
Папярэднік Марцін Мікалай Кароль Радзівіл
Пераемнік Міхал Ксаверы Сапега
Сцяг Падкаморы ВКЛ
20.9.1759 — 17.10.1779
Папярэднік Ян Караль Мнішак
Пераемнік Геранім Вінцэнты Радзівіл
Сцяг маршалак Трыбунала ВКЛ
1763 — 1763
Нараджэнне 8 мая 1722(1722-05-08)
Смерць 22 красавіка 1787(1787-04-22) (64 гады)
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Фаўстын Радзівіл
Маці Барбара з Завішаў
Жонка Караліна з Пацеяў[d]
Дзеці Мікалай Радзівіл[d], Ганна Алімпія з Радзівілаў, Ежы Альбрэхт Радзівіл[d] і Францішка Тэафілія з Радзівілаў[d]
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне генерал-маёр (1750), генерал-лейтэнант кавалерыі (1765)
Узнагароды
ордэн Святога Аляксандра Неўскага Ордэн Святой Ганны ордэн Святога Станіслава ордэн Святога Губерта ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Унук Дамініка Мікалая Радзівіла, сын Мікалая Фаўстына Радзівіла, новагародскага ваяводы.

Вучыўся ў Нясвіжы. Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага.

Крайчы ВКЛ з 1752 года падкаморы літоўскі з 1759 года. Кавалер Ордэна Белага Арла. Пасол на соймы 1750, 1760, 1762, 1767, 1776 гадоў. Быў кіраўніком группоўкі Радзівілаў у Новагародскім ваяводстве, Слонімскім, Ваўкавыскім і Лідскім паветах, адказваў за выбары радзівілаўскіх прыхільнікаў на мясцовых сойміках. Ваяваў з прыхільнікамі Барскай канфедэрацыі. Меў маёнткі ў Новагародскім, Віленскім і Троцкім ваяводствах.

Разам са сваёй жонкай Каралінай ахвяравалі сродкі на ўзвядзенне касцёла Адшукання Святога Крыжа ў Жырмунах. У другой палове XVIII ст. Станіслаў Радзівіл вырашыў пабудаваць у фальварку Жырмункi, які знаходзіўся недалёка ад яго маёнтка, палацава-паркавы комплекс. Ім былі пабудаваны прыгожая ўязная брама, два бакавыя двухпавярховыя афіцыны ў стылі класіцызму, прычым паўднёва-ўсходнюю афіцыну з багатым афармленнем унутраных інтэр’ераў, займалі самі Радзівілы; у паўночна-заходняй афіцыне жыла прыслуга. Былі пабудаваны таксама гаспадарчыя пабудовы, пасаджаны вялікі і прыгожы парк. Будаўніцтва самога палаца з-за смерці князя не было распачата[2].

Сям’яПравіць

Быў у шлюбе з Каралінай Пацей (1732—1776), ад шлюбу меў 2 дачок:

Сыны:

Зноскі

  1. Дзённік польскага падарожжа на Гродзенскі сойм, адбытага года Гасподняга 1752(недаступная спасылка)
  2. pawet.net
  3. Жонка Станіслава Перасвета Солтана (1756—1820), які выкупіў Дзятлава ў Станіслава Радзівіла

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць