Марцін Мікалай Радзівіл
Марцін Мікалай Караль Радзівіл (11 лістапада 1705, мястэчка Цімкавічы Слуцкага княства, цяпер у Капыльскім раёне, Мінская вобласць — 11 студзеня 1782, Слуцк) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, арганізатар навукі, даследчык-алхімік.
Марцін Мікалай Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Антоні Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Радзівіл | ||||||
Нараджэнне |
11 лістапада 1705 |
||||||
Смерць |
11 студзеня 1782[1] (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Ян Мікалай Радзівіл | ||||||
Маці | Дарота Генрыка з Пшэбяндоўскіх | ||||||
Жонка |
1) Аляксандра з Бяльхацкіх 2) Марта з Трамбіцкіх |
||||||
Дзеці |
ад 1-га шлюбу: Антаніна, Юзаф Мікалай ад 2-га шлюбу: Міхал Геранім, Дамінік, Якуб, Антоні Мікалай |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З роду Радзівілаў. Сын Яна Мікалая.
Крайчы ВКЛ у 1723—1752, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1737.
3 1729 ардынат клецкі. Арганізаваў лабараторыі, праводзіў даследаванні па фізіцы, медыцыне, хіміі, захапляўся алхіміяй.
Верагодна, душэўна захварэў. Паводле сведчанняў сучаснікаў, верыў у перасяленне душ, намерваўся перайсці ў іўдаізм, дзеля чаго пачаў вывучаць іўрыт, завёў гарэм, абвінавачваўся ў гвалтах і забойствах. У 1748 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас перадаў Марціна Мікалая Радзівіла пад апеку Гераніму Фларыяну Радзівілу, які трымаў яго пад вартай у Белай і Слуцку; пазней апеку пераняў Міхал Казімір Радзівіл.
Упершыню ажаніўся з Аляксандрай Бялхацкай, з якой меў дачку Антаніну і сына Юзафа Мікалая, у другім шлюбе з Мартай Трамбіцкай меў сыноў Міхала Гераніма, Дамініка, Якуба і Антонія Мікалая[2].
Зноскі
- ↑ а б Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 230.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
правіць- Хадыка А. Беларускаму Фаўсту 305 гадоў… http://agroecotour.com/ru/articles/36-history/68-faust-305
- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.
- Радзівіл Марцін Мікалай Кароль // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 492. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марцін Мікалай Радзівіл