Міхал Антоні Радзівіл

(1687—1721) крайчы вялікі літоўскі

Князь Міхал Антоні Радзівіл (польск.: Michał Antoni Radziwiłł; 1 кастрычніка 1687, Клецк — 29 жніўня 1721) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, крайчы вялікі літоўскі (з 1706), староста лідскі, вількамірскі, ковенскі, мяцельскі і неманоіцкі. Родапачынальнік шыдлавецкай лініі Радзівілаў, буйны землеўладальнік.

Міхал Антоні Радзівіл
польск.: Michał Antoni Radziwiłł
староста лідскі
1704 — 1713
Папярэднік Ян Мікалай Радзівіл
Пераемнік Ян Сцыпіён
крайчы вялікі літоўскі
31 кастрычніка 1709 — 29 жніўня 1721
Папярэднік Ян Мікалай Радзівіл
Пераемнік Марцін Мікалай Радзівіл
Нараджэнне 1 кастрычніка 1687(1687-10-01)
Смерць 29 жніўня 1721(1721-08-29)[1] (33 гады)
Род Радзівілы
Бацька Дамінік Мікалай Радзівіл[2]
Маці Ганна Марыяна з Палубінскіх[d]
Жонка Марцыяна з Сясіцкіх[d][3][2]
Дзеці Леан Міхал Радзівіл[2], Ізабела з Радзівілаў[d][2][4] і Марыяна з Радзівілаў[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Малодшы сын канцлера вялікага літоўскага Дамініка Мікалая Радзівіла (1653—1697) і яго першай жонкі князёўны Ганны Марыяны Палубінскай.

У дзесяцігадовым узросце застаўся сіратой. Апекуном малодшых — Міхала Антонія і Мікалая Фаўсціна стаў старэйшы брат Ян Мікалай Радзівіл. Пасля смерці бацькі ў спадчыну Міхалу Антонію дастаўся горад Шыдловец з наваколлямі ў Сандамірскім ваяводстве.

Пра жыццё і дзейнасць Міхала Антонія вядома мала. У хроніках горада Шыдлоўца захаваліся запісы пра тое, што ў 1711 годзе ён звяртаўся за атрыманнем згоды біскупа кракаўскага на будаўніцтва сінагогі. Паводле афіцыйных звестак, яўрэйская абшчына ў Шыдлоўцы была заснавана ў тым жа годзе. Затым там пабудавалі сінагогу і будынак для правядзення рытуальнага абраду абмывання, заклалі яўрэйскія могілкі[5].

У 1704 годзе Міхал Антоні пабраўся шлюбам з Марцыянай Сясіцкай. У сям'і нарадзілася двое дзяцей — дачка Ізабела (1711—1761), якая пасля выйшла замуж за кашталяна троцкага і пісара вялікага літоўскага Тадэвуша Францішка Агінскага і сын-спадчыннік Леан Міхал (1722—1751), які нарадзіўся ўжо пасля смерці бацькі, з-за чаго яму далі мянушку Паграбовец.

Шлюб з Марцыянай Сясіцкай значна пашырыў зямельныя надзелы Радзівіла за кошт прынесенага пасагу, у прыватнасці, сяло Паланечка (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) і іншыя маёнткі ў Наваградскім ваяводстве.

Зноскі

Спасылкі

правіць