Леан Міхал Радзівіл
стражнік польны літоўскі
Леан Міхал Радзівіл (11 красавіка 1722, горад Нясвіж Наваградскага павета — 7 сакавіка 1751[1]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стражнік польны літоўскі (з 1750).
Леан Міхал Радзівіл | |
---|---|
![]() Лявон Міхал Радзівіл | |
![]() Герб «Трубы» | |
Нараджэнне |
11 красавіка 1722
|
Смерць |
7 сакавіка 1751 (28 гадоў)
|
Род | Радзівілы |
Бацька | Міхал Антоні Радзівіл |
Маці | Марцыяна з Сясіцкіх[d] |
Жонка | Ганна Людвіка з Мыцельскіх |
Дзеці | Мацей Радзівіл, Мікалай Радзівіл і Тэафіла Магдалена з Радзівілаў[d] |
![]() |
Валодаў маёнткамі ў Новагародскім ваяводстве, а таксама Шыдлоўцам у Польшчы.
БіяграфіяПравіць
З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Антонія і Марцыяны з Сясіцкіх. Выхоўваўся сваякамі — Міхалам Казімірам «Рыбанькам» і яго жонкай Францішкай Уршуляй з Вішнявецкіх.
16 лютага 1744, паводле волі апекуноў, ажаніўся з кузінай Францішкі Уршулі Ганнай з Мыцельскіх (1729—1771). Меў з ёй сыноў Мікалая (1746—1795), Міхала (памер у маленстве) і Мацея (1749—1800), а таксама дачку Тэафілію Магдалену.
Хваравіты з дзяцінства, памёр заўчасна.
Зноскі
- ↑ Leon Michał ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby (ID: dw.13552) (польск.) . Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego. Праверана 2 ліпеня 2012.
ЛітаратураПравіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леан Міхал Радзівіл