Тадэвуш Францішак Агінскі (26 жніўня 1712 — 31 снежня 1783, Маладзечна) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, пісар вялікі літоўскі (17371744), кашталян троцкі (17441770), ваявода троцкі (17701783).

Тадэвуш Францішак Агінскі
Tadevuš Francišak Aginski. Тадэвуш Францішак Агінскі (A. Lemoine, 1857-58) (2).jpg
Herb Ogiński.png
Герб «Агінскі»
Ваявода троцкі
26 сакавіка 1770 — лістапад 1783
Папярэднік Аляксандр Пацей
Пераемнік Андрэй Агінскі
 
 
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава

Быў старостам ашмянскім1739)[1].

БіяграфіяПравіць

Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Марцыяна Міхала і Тэрэзы з Бжастоўскіх. Меў братоў Ігнацыя і Станіслава Ежы.


У 1733 падпісаў элекцыю Станіслава Ляшчынскага і выступіў у яго абарону. Пазней у 1736 вызнаў уладу Аўгуста Саксонскага. Актыўны ўдзельнік соймаў, яго прамовы выйшлі ў друку. Маршалак Гарадзенскага сойма (5 кастрычніка — 19 лістапада 1744). Падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста, быў членам Пастаяннай Рады (17761778).

Збудаваў палац у Маладзечна, дзе ўладкаваў уласную рэзідэнцыю. Пры палацы мелася багатая бібліятэка і мастацкая галерэя.

 
Жонка Ізабела з Радзівілаў

У шлюбе з Ізабелай Радзівіл меў сыноў Андрэя і Францішка Ксаверыя. Другі шлюб з Ядвігай Залускай быў бяздзетным.

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, DIG, Warszawa, 2004, s.300

КрыніцыПравіць

СпасылкіПравіць