Тадулінскі Свята-Успенскі манастыр

(Пасля перасылкі з Тадулінскі манастыр)

Тадулінскі Свята-Успенскі манастыр — колішні манастыр базыльянаў у в. Тадуліна, знаходзіўся ў маляўнічай мясцовасці на беразе воз. Вымна (у ранейшыя часы — Тадулiнскае) у Віцебскім раёне.

Манастыр
Тадулінскі Свята-Успенскі манастыр
55°15′39″ пн. ш. 30°37′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Тадуліна
Канфесія праваслаўе
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Ордэнская прыналежнасць Ордэн Базыльян
Архітэктурны стыль віленскае барока
Заснавальнік Тадэвуш Францішак Агінскі
Дата заснавання 1740
Дата скасавання 1945
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Манастыр базыльянаў быў фундаваны ў 1740 князем Тадэвушам Агінскім — вялікім пісарам ВКЛ, кашталянам віцебскім і троцкім, ваяводам троцкім.

Мураваны ўніяцкі храм у стылi вiленскага барока ў Тадуліне быў пабудаваны ў 1769—74 гг. на месцы драўлянай царквы Успеньня Найсвяцейшай Багародзіцы. Асвячэнне царквы здзейсніў архібіскуп Полацкі Іраклій Лісоўскі.

 
Тадулінскі абраз Маці Божай

Пасля скасавання Уніі манахі Тадулінскага манастыра асабліва вызначыліся сваёй моцнай верай і нежаданнем пераходзіць у праваслаўе. Апошні ігумен Тадулінскага базыльянскага манастыра а. Сільвестр Букоўскі за нежаданне пераходзіць у праваслаўе быў сасланы ў Екабпілскі манастыр, дзе ён памёр у 1849 годзе, не адмовіўшыся ад каталіцкай веры, пра што засведчыў у сваім тэстаменце.

У 1842 г. уніяцкі манастыр ператвораны ў праваслаўны мужчынскі прыстанак, у 1888 стаў жаночым. На пачатак XX ст. налічвалася 53 манахіні, настаяцельніца Арыстоклія.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі з мэтай захавання ранейшага ладу жыцця манахіні вымушаны былі арганізаваць калгас. Але Суражскі райвыканкам прапанаваў манашкам ісці да сваякоў або ў адзін з навакольных калгасаў. Памяшканні і маёмасць манастыра адышлі калгасу, арганізаванаму ў в. Слабада. Частка земляў была перададзена калгасам іншых вёсак. Значная колькасць элементаў унутранага ўбрання, абразоў, асабліва з пакрыццём каштоўнымі металамі, была вывезена ўладамі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны манастыр быў зруйнаваны[1].

Галерэя

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Кулагін А. М. Страчаная архітэктурная спадчына / А. М. Кулагін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С.

Спасылкі

правіць