Суражскі раён
Су́ражскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1960 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Сураж, з 1957 года — гарадскі пасёлак Янавічы.
Суражскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1960 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі, 28 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў. З 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, тэрыторыя перададзена Гарадоцкаму, Езярышчанскаму і Віцебскаму раёнам.
Старшыні райвыканкамаПравіць
- Барыс Максімавіч Верташко (?—1941), загінуў пад бамбардзіроўкай[1].
Першыя сакратары райкама КП(б)БПравіць
- С. М. Камароў
Зноскі
- ↑ Жилянин, Я., Позняков, И., Лузгин, В. Без линии фронта / Я. Жилянин, И. Позняков, В. Лузгин; Лит. запись А. Колосова. — Минск: Беларусь, 1975. — 318 с., 12 л. ил.: ил.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 278. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Насевіч, В Суражскі раён / Вячаслаў Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. — С. 448.