Балашоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Марчонкаўскі сельсавет)
Балашо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Балашы.
Балашоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Віцебскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Балашы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 22 снежня 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Марчонкаўскі сельсавет у складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Марчонкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Балашы, сельсавет перайменаваны ў Балашоўскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Суражскага пассавета[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.