Запольскі сельсавет (Віцебскі раён)
Запо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Заполле.
Запольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Віцебскі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заполле |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня сельвыканкама | Рыгор Іосіфавіч Шлыкаў |
Насельніцтва (2019) | 823 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Навасёлкаўскага і Тарасенскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лёзненскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны 10 населеных пунктаў Курынскага сельсавета (Астраўскія, Белікава, Брылі, Вайцяхі, Гаркава, Калінка, Лунькі, Сабалёва, Хатоля і Штанова), якія былі перададзены 25 снежня 1962 года ў склад Лёзненскага раёна[2]. З 2 жніўня 1966 года ў складзе Віцебскага раёна[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Запольскага сельсавета 45 населеных пунктаў[4]. 17 жніўня 2010 года скасаваны вёскі Булы і Дзеснянінава[5], 24 лістапада 2011 года — вёска Марковічы[6].
Насельніцтва
правіцьПерад Другой сусветнай вайной у сельсавеце пражывала 11 461 чалавек (2 439 двароў). Пасля вайны было адноўлена 1259 двароў, а ў ліпені 1969 года ў сельсавеце пражывала 3 619 чалавек. Падчас вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 870 чалавек і 2 361 двор; з 443 чалавек, якія былі адпраўлены на прымусовыя працы, вярнуліся 393 чалавекі. На франтах Другой сусветнай вайны загінула 729 жыхароў сельсавета, яшчэ 242 чалавекі загінулі ў савецкіх партызанскіх атрадах[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 954 чалавекі[8], з іх 91,8 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 0,7 % — узбекі, 0,5 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 823 чалавекі[10].
Населеныя пункты
правіць- Дубавіца — вёска, якая знаходзілася за 3 км на ўсход ад в. Кавалёва. Перад вайной жыло 193 чал. (42 двары). У кастрычніку 1943 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 28 чал. і спалілі вёску.
- Лычнёва — вёска, якая знаходзілася за 3 км на ўсход ад аграгар. Тарасенкі. Перад вайной жыло 185 чал. (40 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 144 чал. і спалілі вёску.
- Падзяродня — вёска, якая знаходзілася за 1 км на паўночны ўсход ад в. Храпакі. Перад вайной жыло 82 чал. (19 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 21 чал. і спалілі вёску.
- Плоткі — вёска, якая знаходзілася ў сельсавеце. Перад вайной жыло 176 чал. (35 двароў). У лютым 1943 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 25 чал. і спалілі вёску.
- Сазаны — вёска, якая знаходзілася за 3 км на паўднёвы ўсход ад в. Сапраны. Перад вайной жыло 220 чал. (40 двароў). У снежні 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 21 чал. і спалілі вёску.
- Стэськава — вёска, якая знаходзілася за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Храпакі. Перад вайной жыло 46 чал. (11 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 20 чал. і спалілі вёску.
- Шыцікі — вёска, якая знаходзілася за 5 км на поўдзень ад в. Дразды. Перад вайной жыло 145 чал. (38 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 84 чал. і спалілі вёску (38 двароў). На месцы вёскі пастаўлена стэла.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкама Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2010 г. Архівавана 5 красавіка 2016. (руск.)
- ↑ Решение Витебского районного Совета депутатов от 24 ноября 2011 г. № 143 Об упразднении сельского населенного пункта Витебского района Витебской области
- ↑ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. — Воп. 3. — Спр. 749. — Л. 135.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
- ↑ Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 —1944): Зборнік / Камітэт па архівах і справаводству, Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Акадэміі навук Беларусі, Беларускі рэспубліканскі фонд «Узаемаразуменне і прымірэнне»; [Пад агул. рэд. У. М. Міхнюка]. — Мн.: БелНДЦДААС, 1995. — 411 с., 32 л. іл. — С. 33, 37, 38, 39. — ISBN 985-6099-06-4; Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф. 1778. — Воп. 3. — Спр. 2.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Тэрыторыя сучаснага Віцебскага раёна ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Віцебшчыны ў паслярэвалюцыйны перыяд / Падрых. У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 134 — 135. — ISBN 985-02-0647-0.