Хатоля

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Хато́ля[1] (трансліт.: Chatolia, руск.: Хотоля) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, на аўтамабільнай дарозе Н2301 (Руба — мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Уваходзіць у склад Курынскага сельсавета.

Вёска
Хатоля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 41 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212837081
Хатоля на карце Беларусі ±
Хатоля (Беларусь)
Хатоля
Хатоля (Віцебская вобласць)
Хатоля

Гісторыя

правіць

У пачатку XVII стагоддзя вядома ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага як прыватная ўласнасць зямян Шапкаў-Хатольскіх. У 1630 годзе уласнасць зямяніна Базыля Шапкі-Хатольскага.

У складзе Расійскай імперыі

правіць

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года вёска інкарпаравана Расійскай імперыяй і ўвайшла ў склад створанага Суражскага павета Полацкай губерні.

У пачатку XIX стагоддзя — цэнтр аднайменнага маёнтка. У 1833 годзе ў маёнтку налічвалася 440 рэвізскіх сялянскіх душ. У 1846 годзе маёнтак прыватная ўласнасць памешчыка Харэвіча, які меў 3781 дзесяцін 2300 сажняў зямлі. У складзе маёнтка 7 вёсак, 403 рэвізскія сялянскія душы. У 1847 годзе ў вёсцы 11 двароў. Працаваў млын. У 1875 годзе пабудавана праваслаўная царква, прыпісаная да прыхода праваслаўнай царквы Пакроваў Багародзіцы ў в. Астраўскія. У 1878 годзе ўласнасць малалетніх нашчадкаў памешчыка Харэвіча, якія меілі 1545 дзесяцін зямлі. У 1887 годзе ў вёсцы адкрыта школа граматы.

У пачатку XX стагоддзя вёска ў складзе Курынскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска (36 двароў) належала Хатольскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 202 дзесяцін зямлі. Маёнтак (1 двор і 17 жыхароў) — уласнасць селяніна С. Пятрова, у якога было 71 дзесяціна зямлі.

У складзе СССР

правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

Па рашэнні VI (надзвычайнага) з’езда Саветаў (надзвычайны) рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў (1316 сакавіка 1924 г., Мінск) вёска перайшла ў склад Беларускай ССР. У 1924 годзе 43 хлопчыкі і 39 дзяўчынак вёскі наведвалі школу 1-й ступені ў в. Астраўскія. У 1926 годзе ў вёске 54 двары. Пазней тут арганізаваны 2 калгасы, дзе былі кузня і ваўначоска. У 1941 годзе ў вёске 73 двары.

З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 гадоў вёска акупіравана нямецкімі войскамі. У 19421943 гадах нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі ўсе 73 двары і 20 мірных жыхароў; 16 чалавек было вывезена ў нацысцкую Германію. За перыяд Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінула 14 ураджэнцаў вёскі.

Пасля вайны вёска адбудавалася. З 22 снежня 1960 года ўвайшла ў Курынскі сельсавет.

Беларусь

правіць

Станам на 1 студзеня 2003 года ў вёсцы 26 двароў. Вёска ў складзе фермерскай гаспадаркі «Дубрава». Працуюць жывёлагадоўчая ферма і магазін.

Насельніцтва

правіць

Славутасці

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Спасылкі

правіць