Тарасенскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Тара́сенскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Тарасенкі.

Тарасенскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Віцебскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Тарасенкі
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 22 снежня 1960

16 ліпеня 1954 года цэнтр Суражскага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай вобласці БССР перанесены ў вёску Тарасенкі, сельсавет перайменаваны ў Тарасенскі[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Запольскага сельсавета[2].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.