Адкрыць галоўнае меню

Гарадоцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Раён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі і займае каля 3000 км² (па тэрыторыі адзін з буйнейшых у краіне). На поўначы мяжуе з Невельскім і Усвяцкім раёнамі Пскоўскай вобласці Расіі, на паўднёвым усходзе з Віцебскім раёнам, на захадзе з Шумілінскім і Полацкім раёнамі.

Гарадоцкі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Гарадок
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 59,87 %, руская 37,83 %
Размаўляюць дома: беларуская 17,71 %, руская 73,05 %[1]
Насельніцтва (2009)
26 760 чал,[1] (11-е месца)
Шчыльнасць 8,98 чал./км² (19-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,8 %,
рускія — 9,22 %,
іншыя — 1,98 %[1]
Плошча 2 980,13[2] км²
(2-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 259 м
 140 м
Гарадоцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Гарадоцкі раён на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

 
Знак на мяжы Гарадоцкага і Віцебскага раёнаў на трасе Віцебск—Санкт-Пецярбург

Каля 88 % паверхні знаходзіцца ў межах Гарадоцкага ўзвышша, рэльеф мясцовасці ўзгорысты, са шматлікімі азёрамі. На захадзе і паўднёвым усходзе раёна — Полацкая і Суражская азёрна-ледавіковыя нізіны са згладжанай слабахвалістай паверхняй. 58 % тэрыторыі раёна знаходзіцца на вышыні 170—180 метраў над узроўнем мора, 32 % — на вышыні 200 метраў і больш. Найвышэйшы пункт — ля вёскі Загараны Бычыхінскага сельсавета (259 м над узроўнем мора). Ніжэйшая адзнака (140 метраў) — урэз ракі Обаль на захадзе. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-заходніх схілаў Аршанскай упадзіны.

Найбольшыя з рэк, што працякаюць па тэрыторыі раёна — Обаль і яе прытокі Чарнуйка, Чарняўка, Усыса, а таксама Аўсянка, Лужаснянка. Да басейна Нявы належыць рака Ловаць. У раёне знаходзіцца 162 возеры. Найбольш буйныя Езярышча, Лосвіда, Вымна. Іншыя азёры: Немцава.

Агульная плошча лугоў — 31,4 тыс. га, сухадолаў — 24,1 % усёй плошчы, нізінныя — 70,6 %, заліўныя — 5,3 % плошчы. Пад лясамі знаходзіцца 44 % тэрыторыі раёна. Найбольшая лясістасць назіраецца на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе раёна. Сярэдняя плошча лясных масіваў ад 700 да 1000 га. Найбольшыя з іх — Беразнянскі масіў, Лосвідская, Горкаўская, Селішчанская, Паташненская дачы. Лясы пераважна хваёвыя.

ГісторыяПравіць

Гарадоцкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года) БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Аляксандраўскі, Болецкі, Бяскатаўскі, Вайханскі (Новавайханскі), Віраўлянскі, Гарадоцкі, Іванаўскі, Канчанскі, Кузьмінскі, Маскаляняцкі, Пальмінскі, Паташнянскі, Селішчанскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Гарадоцкі сельсавет. 9 кастрычніка 1929 года Паташнянскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі, Іванаўскі сельсавет — у Пралетарскі. 12 кастрычніка 1929 года да раёна далучаны 8 сельсаветаў скасаванага Езярышчанскага раёна: Асіпоўскі, Горкаўскі, Езярышчанскі, Мехаўскі, Пылькінскі, Саладухінскі, Халамерскі, Хвошненскі (Хвашнянскі), 15 лютага 1931 года — Кабішчанскі і Мікалаеўскі сельсаветы скасаванага Віцебскага раёна, 8 ліпеня 1931 года — 7 сельсаветаў скасаванага Мяжанскага раёна: Вышадскі, Вярэцкі, Газьбенскі (Газьбянскі), Зайкаўскі, Мяжанскі, Паташненскі (Паташнянскі), Рудненскі (Руднянскі). 5 снежня 1931 года Мікалаеўскі сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска, Асіпоўскі сельсавет перайменаваны ў Обальскі. 12 лютага 1935 года Віраўлянскі, Газьбенскі (Газьбянскі), Горацкі (Горкаўскі), Езярышчанскі, Зайкаўскі, Кузьмінскі, Мехаўскі, Мяжанскі, Обальскі, Паташненскі (Паташнянскі), Пылькінскі, Рудненскі (Руднянскі), Саладухінскі, Халамерскі, Хвошненскі (Хвашнянскі) сельсаветы перададзены Мехаўскаму раёну. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вышадскі, Кабішчанскі, Маскаляняцкі, Селішчанскі сельсаветы, Аляксандраўскі сельсавет перайменаваны ў Прудніцкі, утвораны Даўгапольскі сельсавет. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Канашынскі сельсавет скасаванага Суражскага раёна. 4 сакавіка 1960 года скасаваны Болецкі сельсавет, 22 снежня 1960 года — Канчанскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны 20 населеных пунктаў Казьянскага сельсавета Шумілінскага раёна, Бычыхінскі, Віраўлянскі, Газьбенскі, Гуркінскі, Зайкаўскі, Кудзінскі, Мяжанскі, Рудненскі, Халамерскі, Хмяльніцкі, Шабраўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Езярышча скасаванага Езярышчанскага раёна. 18 сакавіка 1963 года далучаны Мішневіцкі сельсавет Полацкага раёна, які 2 жніўня 1966 года перададзены Шумілінскаму раёну. 3 ліпеня 1970 года скасаваны Шабраўскі сельсавет. 26 сакавіка 1973 года Бяскатаўскі сельсавет перайменаваны ў Стадолішчанскі, 12 снежня 1977 года Кудзінскі — у Марчанскі. 10 снежня 1986 года скасаваны Канашынскі сельсавет, 26 чэрвеня 1997 года — Пралетарскі сельсавет, 8 красавіка 2004 года — Вярэцкі, Газьбенскі, Зайкаўскі, Марчанскі, Прудніцкі, Халамерскі і Хмяльніцкі сельсаветы, 13 верасня 2018 года — Руднянскі сельсавет[3].

НасельніцтваПравіць

Дынаміка насельніцтва:

2005 — 32,2 тыс.
2009 — 28,4 тыс.
2015 — 23 667.

Гарадскія паселішчы (тыс. чал., 2015) — г. Гарадок (13 558), г.п. Езярышча (1307).

У Гарадоцкім раёне зарэгістравана 13 рэлігійных суполак. З іх: 9 праваслаўных (г. Гарадок, г. п. Езярышча, в. Пальмінка, в. Кабішча, в. Вархі, в. Хвошна, в. Рамні, в. Халамер’е), 1-рымска-каталіцкая (г. Гарадок), 3 пратэстанцкіх (хрысціяне веры евангельскай, евангельскія хрысціяне-баптысты, царква хрысціян адвентыстаў сёмага дня).

Адміністрацыйны падзелПравіць

У склад уваходзяць г.п. Езярышча, 369 населеных пунктаў, Езярышчанскі пасялковы Савет і 10 сельскіх саветаў: Бычыхінскі, Вайханскі, Віраўлянскі, Гуркінскі, Даўгапольскі, Межанскі, Пальмінскі (цэнтр — вёска Пальмінка), Першамайскі, Руднянскі, Стадалішчанскі.

ГаспадаркаПравіць

Вядучая роля ў эканоміцы раёна належыць сельскай гаспадарцы. У склад АПК уваходзяць 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, ЗАТ "Агракамбінат «Стайкаўскі», ААТ «Гарадоцкі райаграпрамснаб», 10 камунальных унітарных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 15 фермерскіх гаспадарак.

Землі сельскагаспадарчай вытворчасці займаюць 65 000 га, у тым ліку раллі 25 000 га. Раён спецыялізуецца ў раслінаводстве на вытворчасці зерня, бульбы, лёну; у жывёлагадоўлі — на вытворчасці малака, мяса, свініны, яек. Удзельная вага прадукцыі раслінаводства ў агульным аб’ёме валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна складае 18 %, жывёлагадоўлі 82 %.

Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць 87 аб’ектаў Гарадоцкага раённага спажывецкага таварыства, 21 ведамасны магазін, 42 магазіны прыватнай уласнасці, 45 камерцыйных пунктаў продажу і 1 міні-рынак. Агульная плошча магазінаў раёна складае 9465,8 кв.м. Колькасць работнікаў гандлю ў сістэме райпа складае 292 чалавекі, у ведамасным гандлі працуюць 72 чалавекі, на аб’ектах гандлю прыватнай уласнасці — 314 чалавек.

ТранспартПравіць

Праз тэрыторыю раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная шаша Санкт-Пецярбург — Адэса, аўтадарога Невель — Полацк.

Агульная працягласць аўтадарог у раёне перавышае 1600 км.

Адукацыя і культураПравіць

Сістэма адукацыі прадстаўлена 16 сярэднімі, 11 базавымі, 6 пачатковымі школамі, 1 школай-інтэрнатам, 22 дашкольнымі ўстановамі, дзіцячай школай мастацтваў, 2 музычнымі школамі, аграрна-тэхнічным каледжам, прафесійна-тэхнічным каледжам сельскагаспадарчай вытворчасці.

Працуюць Гарадоцкі Дом культуры, Езярышчанскі гарпасялковы Дом культуры, 16 сельскіх Дамоў культуры, 13 сельскіх клубаў, 36 бібліятэк, Гарадоцкая дзіцячая школа мастацтваў, Езярышчанская дзіцячая музычная школа, краязнаўчы музей, Дом рамёстваў і фальклору.

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  5. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — С. 268. — 720 с. — 15 000 экз.

ЛітаратураПравіць

  • Гарадоцкі раён // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 5. — С. 45 — 46.
  • Гарадоцкі раён // Рэспубліка Беларусь : Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В.. Календа. — Мн., 2004. — С. 121—124.
  • Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

СпасылкіПравіць