Даўгапольскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Даўгапо́льскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Даўгаполле.

Даўгапольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Даўгаполле
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 625
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 16 ліпеня 1954 года шляхам аб’яднання скасаваных Маскаляняцкага і Селішчанскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Даўгаполле[1]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Каптуры і Семянюгі[2], 26 сакавіка 1973 года — вёскі Вялікі Узнор і Марціняты[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 27 населеных пунктаў[4]. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зарэчча[5], у жніўні 1988 года вернуты ў вёску Даўгаполле. 26 чэрвеня 1997 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пралетарскага сельсавета. 29 снежня 2022 года скасавана вёска Беляі[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 999 чалавек[7], з іх 87,1 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 1,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 625 чалавек[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  6. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 декабря 2022 г. № 277 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць