Усыса
Усы́са, Гаражанка, Усыска — рака ў Гарадоцкім, Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).
Усыса | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 423 км² |
Расход вады | 3,2 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Кашо |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км на захад ад вёскі Прудок |
• Вышыня | 180,7[1] м |
• Каардынаты | 55°29′48″ пн. ш. 29°56′40″ у. д.HGЯO |
Вусце | Обаль |
• Месцазнаходжанне | каля аграгарадка Мішневічы |
• Каардынаты | 55°26′29″ пн. ш. 29°34′45″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Обаль → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раёны | Гарадоцкі раён, Шумілінскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выцякае з возера Кашо, за 1,5 км на захад ад вёскі Прудок. Цячэ праз азёры Лугавое, Арэхавае, Шчарбакоўскае. У вярхоўі завецца Гаражанка. Упадае ў Обаль каля аграгарадка Мішневічы ў Шумілінскім раёне.
Даўжыня ракі 50 км. Плошча вадазбору — 423 км². Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіне[2]. Азёрнасць вадазбору 1 %. Шырыня даліны ракі 200—500 м, поймы 50—80 м. Рэчышча звілістае, берагі пераважна стромкія (вышынёй 1,5—2, месцамі да 6 м)[2].
Асноўны прыток — Каменка. На рацэ горад Гарадок. Уздоўж ракі населеныя пункты Казінова, Старыя Вайханы і Новыя Вайханы, Крынічная, Хвешчанкі, Бегуны, Шыпуліна, Мішневічы, Скрыпкі і інш. У басейне Усысы возера Вялікае Астраўлянскае.
Зноскі
Літаратура
правіць- Усы́са // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 378. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Кривенко С. Сохраним водные ресурсы района / С. Кривенко // Гарадоцкі веснік. — 2000. — 5 ліп.
- Параскевіч А. Падарожжа па рацэ Обаль / А. Параскевіч // Герой працы (Шуміліна). — 2005. — 25 кастр
- Усы́са // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 177. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
- Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области Справочник // «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 1 верасня 2021. (руск.)